Спорт99

Кандрацьева звольнілі з пасады галоўнага трэнера зборнай

Кіраўніцтва Беларускай федэрацыі футбола прыняло рашэнне аб спыненні супрацоўніцтва з галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Георгіем Кандрацьевым і яго штабам, паведамляе прэс-служба АБФФ.

Кандрацьева прызначылі галоўным трэнерам у красавіку 2021 года. Пры ім каманда праваліла адборачны турнір да чэмпіянату свету па футболе, заняўшы апошняе месца ў групе, чарговы этап Лігі нацый і зараз будзе змагацца за права застацца ў дывізіёне С, а таксама ў адборы на Еўра-2024 (у каманды на старце тры паразы і адна перамога). 

У зборнай была серыя з 16-ці матчаў без перамог, толькі ў апошняй гульні беларусы здолелі спыніць яе, выйграўшы ў Косава.

Кандрацьеў таксама ўзначальваў нацыянальную зборную са снежня 2011 па кастрычнік 2014 года.

А ў 2006—2012 гадах працаваў з моладзевай зборнай, з якой стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы і заваяваў пуцёўку на Алімпійскія гульні — 2012.

Каментары9

  • mikola
    29.06.2023
    Skada. Nekali  ion guljau za *Dynama* Minsk pad numaram 10........Jakija byli dobryja czasy.....
  • Жорж Стоматолог
    29.06.2023
    Вредители! Команда только нашчупала игру и даже победила само Косово! 
  • Сокол Виктор
    29.06.2023
    Странно. Выиграл-уволили. Наверное, накипело у Кондратьева, сказал лыжнику, что с него министр как из говна кирпич.

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

Краўцоў разважае, чаму Лукашэнка не ідзе на перамовы з Захадам4

У Краснадарскім краі УСУ пацэлілі ў склад з боепрыпасамі

Мазырскі НПЗ пакуль так і не аднавіў аб'ёмы вытворчасці, якія былі да летняга ўрагану. Магчыма, робіць гэта свядома4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →