Спорт1414

«Прыехалі, а ён п'яны спіць за сталом». У беларускім футбольным клубе запіў варатар

Трэнерскі штаб магілёўскага «Дняпра», які выступае ў першай лізе, абураны такімі паводзінамі футбаліста.

Уладзімір Жураў. Фота: сайт football.by

Памочнік галоўнага трэнера «Дняпра» Сяргей Кузьмініч у інтэрв'ю football.by абмаляваў сітуацыю.

32-гадовы Уладзімір Жураў гуляў за «Дняпро» чацвёрты сезон запар (з 2020-га), а раней рабіў гэта двойчы па два гады (2010—11 і 2014—15). Акрамя таго, ён выступаў за «Полацк» (Д2), а таксама за «Нафтан», «Нёман» і «Віцебск».

«Жураў, груба кажучы, запіў. І мне хочацца, каб ён панёс за гэта пакаранне. У нас меўся быць матч з «Макслайнам» на выездзе, а ён перастаў з'яўляцца на трэніроўках. Прапусціў праз гэта два дні трэніровак — пятніцу і суботу, уключаючы і перадгульнявыя заняткі — напярэдадні нашай нядзельнай сустрэчы. Натуральна, і на яе саму ён таксама не паехаў», — расказаў Кузьмініч.

У выніку на матч магілёўскі клуб паехаў з двума 20-гадовымі галкіперамі і атрымаў 2:5.

«Выйгралі б у «Макслайна» і адарваліся б ад яго на 8 ачкоў. А атрымалася, што каманда з Віцебска сама да нас падабралася на 2 ачкі. Ды яшчэ і «Віцебск» — на адно», — абураецца Кузьмініч.

«[Жураў] у нас асноўны брамнік — правёў да мінулага тыдня 9 з 11 матчаў цяперашняга чэмпіянату. І атрымалася, што мы адправіліся на матч нядзельнай раніцай, усе сабраліся каля аўтобуса, а чалавека па-ранейшаму няма. Яго з намі ўжо і не будзе: ён адлічаны з каманды», — кажа трэнер.

«Наш трэнерскі штаб прыехаў туды, дзе знаходзіўся Жураў, і ўбачыў усё гэта сам. Ён проста спаў п'яны за сталом. Што за ўстанова? Нейкая гарадская, летняга тыпу», — зазначыў Кузьмініч.

Ён кажа, што Жураў узімку хацеў паляпшэння ўмоў кантракта і ўжо галоўны трэнер клуба нібыта быў гатовы даплачваць з уласнай кішэні.

«А тут такая здрада — і самому футболу, і ўсім нам… я таму і хачу агучыць гэту гісторыю. Бо так не павінна быць. І каб усім астатнім мала не падалося, — падсумаваў трэнер.

— Бо алкаголік. Што зараз з ім будзе? Не ведаю. Будзе каля крамы стаяць. Ён для мяне прапашчы чалавек».

Па яго словах, каманда расстанне ўспрыняла цалкам адэкватна. Але начальнік каманды спытаў у Журава, ці не хоча ён папрасіць прабачэння: «А той хлопцаў, груба кажучы, на тры літары паслаў».

Кузьмініч кажа, што на ягоным трэнерскім шляху такі выпадак упершыню.

Каментары14

  • Mafkees
    29.06.2023
    Бо алкаголік. Што цяпер з ім будзе? Не ведаю. Будзе каля крамы стаяць. Ён для мяне прапалы чалавек».

    Забухал,бывает,дело молодое) Я конда был студентом такое про себя слышал постоянно,но ничего сессии сдавал,и в армию не ушел. И все равно по специальности официально не проработал ни минуты. Правильно,шли НА весь этот гнилой лукашэнковский спорт,вратарь)
  • Ёсік
    29.06.2023
    Стаміўся хлопец, абыякавасьць да жыцьця. Ужыў віскі, і лягчэй на сэрцы, не так сорамна, што падпісваў (ці не падпісваў?) ліст за стабільнасьць у стабільнай краіне.
  • Казік
    29.06.2023
    Людзі п'юць не ад добрага жыцця. А такая сумніўная слава зробіць сітуацыю толькі горш

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе21

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна3

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →