Свет1717

У Францыі другую ноч бушуюць беспарадкі, выкліканыя забойствам юнака 

Сама меней 77 чалавек арыштаваныя ў Францыі за другую ноч беспарадкаў, выкліканых забойствам паліцыяй 17-гадовага кіроўцы, паведамляе BBC.

Паліцэйскія праходзяць міма спаленых аўтамабіляў падчас сутыкненняў з моладдзю ў Нантэры, 29 чэрвеня 2023 г. Фота: Christophe Ena / AP Photo

17-гадовы хлопец Наэль М., паводле папярэдніх звестак, алжырац па паходжанні, у аўторак быў спынены паліцэйскім патрулём за рулём аўтамабіля праз парушэнне правілаў і застрэлены.

Паліцыянты спачатку заявілі, што Наэль спрабаваў збіць іх, але на апублікаваным пазней і верыфікаваным агенцтвам AFP відэа здарэнне выглядае інакш.

Фота: Christophe Ena / AP Photo

Пасля гэтага ў ноч на сераду ў прыгарадах Парыжа ўспыхнулі беспарадкі. 

Абураныя дзеяннямі паліцыі пратэстоўцы будавалі барыкады, стралялі па паліцэйскіх феерверкамі і спалілі некалькі дзясяткаў аўтамабіляў. Паліцыя адказвала слезацечным газам.

Фота: Christophe Ena / AP Photo

На відэа, апублікаваных у сацыяльных сетках, відаць, як у сераду па ўсім Парыжы падпальвалі аўтамабілі і рабавалі крамы.

У ноч на чацвер беспарадкі працягнуліся. Па паведамленні AFP, уначы каля 20 маладых людзей, узброеных феерверкамі, напалі на турму ў Фрэсне.

Фота: Christophe Ena / AP Photo

У Нантэры, парыжскім прыгарадзе, дзе нарадзіўся Наэль, паліцыя была вымушаная адступіць пад напорам пратэстоўцаў, як паведамляе Le Monde.

Уначы пратэстоўцы па ўсім Парыжы нападалі на паліцэйскія ўчасткі, закідваючы іх феерверкамі.

Фота: Christophe Ena / AP Photo

Асабліва вострай была сітуацыя вакол раёна Пабла Пікасо, дзе маладыя людзі выйшлі на вуліцы пасля захаду сонца і ўступілі ў сутыкненні з паліцыяй.

Сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй адбыліся таксама ў Лілі. На кадрах, размешчаных у сацсетках, відаць, як людзі ў ратушы прыгарада Монс-ан-Барэуль падпальваюць паперы і крэслы.

У горадзе Рэн каля 300 чалавек сабраліся, каб ушанаваць памяць юнака, некаторыя з іх запалілі вогнішчы, але былі разагнаныя паліцыяй.

Каментары17

  • Нам трэба памяняцца лілавікамі з Францыяй
    29.06.2023
    У кантэнеры і ў Алжыр, няхай там паляць калючкі ў пустыні. Няма на іх беларускага омона, каб адхадзіў гэтых бунтароў па баках, дык ведалі б наступным разам як чужое майно паліць!
  • Казік
    29.06.2023
    Было нейкае рашэнне суда? Грамадская супольнасць не мае магчымасці працаваць у прававым полі?
    Калі не так, то ўсе гэтыя блмшчыкі злачынцы, якія цягнуць здабыткі цывілізацыі назад у джунглі, з бясконцымі войнамі племя на племя.
  • Захар
    29.06.2023
    Застрелили бы европейского француза-- никто б даже не вышел на протест,кроме родственников.
    "А мне кажется, сила в них. Есть что-то первобытное, что-то животное, то, что мы давно потеряли, поэтому они сильнее." Брат2

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне29

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Усе навіны →
Усе навіны

Бондарава выклікала на дзяцей міліцыю, але там не зразумелі, што не так6

У наступным годзе змяняць умовы працы маршрутак

Ці можа час ісці ў адваротным кірунку? Упершыню ў гісторыі даказана, што так2

У Беларусі з 1 студзеня вырасце падатак на першую кватэру2

7 млн літраў піва і 98 тысяч спробаў скрасці куфаль — Актоберфест падвёў вынікі4

Складзены спіс кіраўнікоў краін з самымі высокімі заробкамі. Хто на першым месцы?1

Папулярны брытанскі відэаблогер наведаў Беларусь і расказаў, што яго здзівіла9

Махляры, якія прадаюць танныя шыны праз Instagram, рыхтуюцца да новага сезона. Як не трапіць на падман1

Сёння пачынаецца абвяшчэнне нобелеўскіх прэмій

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне29

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Галоўнае
Усе навіны →