Свет22

«Чарговая правакацыя з мэтай падарваць рэпутацыю літоўскай дзяржавы». У Літве адрэагавалі на заведзеную ў Беларусі крымінальную справу 

Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце назвала правакацыяй крымінальную справу, заведзеную беларускай Генеральнай пракуратурай аб злачынстве супраць чалавецтва за жорсткае абыходжанне з мігрантамі на мяжы з Літвой, паведамляе LRT.

Агне Білатайце. Фота: AP Photo/Michael Varaklas

Пра завядзенне справы за нібыта жорсткае абыходжанне з мігрантамі на літоўскай мяжы Генпракуратура на чале з Андрэем Шведам заявіла 27 чэрвеня. На наступны дзень міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце афіцыйна выказалася адносна яе:

«Гэта чарговая правакацыя недэмакратычнага беларускага рэжыму з мэтай зняважыць нашых памежнікаў і падарваць рэпутацыю літоўскай дзяржавы на міжнароднай арэне».

«Мы адзначаем, што Літва выконвае ўсе свае міжнародныя абавязацельствы і паважае свабоды і правы чалавека. Іншаземцам, якія незаконна перасеклі або спрабуюць перасекчы тэрыторыю Літоўскай Рэспублікі, аказваецца ўся неабходная гуманітарная дапамога», — адзначыла яна.

Міністэрства ўнутраных спраў Літвы засведчыла таксама, што Літва распачала міждзяржаўную справу супраць Беларусі праз незаконны ўвоз мігрантаў у Літву. З 3 жніўня 2021 года, калі літоўскія памежнікі атрымалі права разварочваць нелегальных мігрантаў, агулам у Літву не было дапушчана 20,6 тысячы чалавек.

Каментары2

  • Mar
    28.06.2023
    А чего в беларусской приграничной зоне стада мигрантов пасутся? Откуда они там взялись? Почему беларусские погранцы забыли о своих обязанностях и как пастухи гонят эти стада на чужую территорию вместо охраны границы? Это просто позор. Еще ни в одной стране мира пограничники не занимались такими вещами. Что же все они так безропотно подчиняются приказам какого-то деда. Где же остатки чести? Чем он всех так подчинил и чем запугал, что они все его так боятся и готовы на любые преступления?
  • Літвін
    29.06.2023
    Няма там чаго падрываць

Мінчукі расчараваныя салютам на Дзень горада — шмат каментароў5

Мінчукі расчараваныя салютам на Дзень горада — шмат каментароў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Грыцавец: як двойчы Герою Савецкага Саюза адсекла галаву вінтом 16 верасня 1939 года6

Пуцін ездзіў у Манголію да шаманаў пытацца дазволу на ядзерную зброю — Der Spiegel19

Хто той у масцы — самая вялікая загадка цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Парыжы разгаданая1

Bild паведаміў, што Зяленскі дапускае спыненне агню — у офісе прэзідэнта Украіны гэта назвалі фэйкам5

«На мяжы жыцця». Хлопец залез у бярлог мядзведзя і выжыў8

Камандзір «Ахмата» Алаўдзінаў адмовіўся вызваляць з палону чачэнцаў12

Тры жыхары Беларусі дасягнулі ўзросту 110 гадоў2

У Нацыянальным мастацкім музеі экспануюцца ўнікальныя веткаўскія іконы. Паглядзіце на іх2

«Дзеяслоў» закрылі — з'явіўся «Апостраф». Як нарадзіўся новы літаратурны альманах7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчукі расчараваныя салютам на Дзень горада — шмат каментароў5

Мінчукі расчараваныя салютам на Дзень горада — шмат каментароў

Галоўнае
Усе навіны →