Эканоміка

Гандлёвыя сеткі працягнулі сацыяльныя зніжкі для часткі насельніцтва

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і прадстаўнікі буйных гандлёвых сетак Беларусі падпісалі дадатковае пагадненне аб зніжках на шэраг тавараў для ўразлівых катэгорый насельніцтва.

Гэтае рашэнне — не навінка, а працяг той практыкі, якая дзейнічала апошнія паўтара года. Першы раз пагадненне аб наданні зніжкі 10% для ўразлівых катэгорый насельніцтва было заключана ў студзені 2022 года, а пасля яно рэгулярна працягвалася.

У сувязі з тым, што ў канцы чэрвеня тэрмін дзеяння пагаднення зноў мінае, было прынята рашэнне падпісаць чарговае дадатковае пагадненне — на III квартал 2023 года. Да пагаднення далучылася 14 сетак.

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў заявіў, што чарговыя перамовы з гандлёвымі арганізацыямі на прадмет працягвання зніжкі былі нібыта вельмі складанымі і дыскусійнымі, бо ў краіне да ўсяго іншага дзейнічае сістэма цэнавага рэгулявання, якая і так сур'ёзна абмяжоўвае даходнасць гандлёвага звяна.

«Аднак былі ўнесены карэкціроўкі ў пастанову аб рэгуляванні цэн, якія спрыяюць стымуляванню продажу беларускай прадукцыі і трохі павялічваюць даходнасць гандлёвага звяна. Яны дазволілі схіліць шалі да згоды прадоўжыць дзеянне зніжкі для ўразлівых слаёў насельніцтва», — цытуе міністра БелТА.

Зніжка даецца пенсіянерам, інвалідам, шматдзетным сем'ям і малазабяспечаным слаям насельніцтва. Сярод тавараў, на якія яна распаўсюджваецца: хлеб і мука, аўсяныя шматкі і ячныя крупы, сухія макаронныя вырабы, ялавічына, свініна, курынае мяса, малако, кефір, смятана, тварог, яйкі, яблыкі, гародніна і іншыя тавары. 

Каментары

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Выязны «Мак.бай» у Маладзечне сабраў вялізныя чэргі. А што з цэнамі?9

Астапеня ацаніў, колькі беларусаў падтрымлівае бел-чырвона-белы сцяг25

Генпракуратура хоча вярнуць у Беларусь Крыж Ефрасінні Полацкай, слуцкія паясы і сані Напалеона14

Дачка падпаліла фіранку: падрабязнасці трагедыі ў Сеніцы, дзе загінулі двое дзетак3

Стане яшчэ халадней. Але дзякуй, што пакуль без снегу2

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе21

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →