Свет33

Прэзідэнт Польшчы назваў пераезд «вагнераўцаў» у Беларусь «негатыўнымі сігналамі»

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда збіраецца гаварыць пра сітуацыю ў Беларусі з саюзнікамі па НАТА, калі будзе праводзіць кансультацыі ў Гаазе напярэдадні віленскага саміту, як паведаміла «Польскае прэс-агенцтва».

Анджэй Дуда. Фота: AP Photo/Alessandra Tarantino

«Мы бачым, што адбываецца на ўсходзе, — сказаў Дуда. — Там працягваецца дэ-факта пераезд у Беларусь расійскіх войскаў, групы «Вагнера» з яе кіраўніком Яўгенам Прыгожыным. Гэта вельмі негатыўныя сігналы для нас, якія мы хочам паказаць нашым саюзнікам».

Прэзідэнт Польшчы адзначыў, што будзе прыводзіць пазіцыю «калегам з захаду Еўропы» разам з прэзідэнтамі Румыніі і Літвы. Гаворка будзе ісці пра ўзмацненне бяспекі Польшчы, краін Балтыі і Румыніі.

«Абарончыя планы павінны быць больш эфектыўнымі: хутчэй рэагаваць, хутчэй перадыслакаваць батальённыя групы, якія знаходзяцца ў нашай частцы Еўропы», — сказаў Дуда.

Каментары3

  • Ахтоэтаздзелаў
    27.06.2023
    Ай-ёй! А ён сказаў, што глыбока занепакоены? Ці патэлефанаваў ён Ціханоўскай?
  • Valadzimir
    27.06.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Дуда ты што
    28.06.2023
    Ядзернай зброi больш трэба хвалявацца, а не групкi зэкаý на пiкапах з кулямётамi Максiм. Вагнэр можа толькi афрыканскiх туземцаý палохаць, а не сур'ёзныя армii НАТО з сучаснымi самалётамi, танкамi, артылерыяй

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа19

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі адмяняецца2

Суперсучасныя нарвежскія F-35 прыляцелі ўзмацніць абарону хаба НАТА на мяжы з Украінай1

Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?2

У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова і Томаша Бярозу4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?8

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ сямі чалавек, вызваленых праз памілаванне1

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе11

Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 мільёна. Праўда?7

Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа19

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →