Міністэрства падаткаў і збораў апублікавала інфармацыю аб максімальных рознічных цэнах на цыгарэты з фільтрам, якія пачнуць дзейнічаць з 1 ліпеня 2023 года.
У адпаведнасці з пададзенымі звесткамі, у Беларусі з гэтай даты павінна вырасці цана каля 224 марак: 76 — вырабленых тытунёвай фабрыкай «Нёман», 91 — вырабленая ТАА «Тытунь-Інвест», 48 — вырабленых ТАА «Інтэр табака», 9 — імпартаваных дзяржпрадпрыемствам «Беларусьгандаль».
Цэны вырастуць у асноўным на 30 капеек, але ўвесь дыяпазон складзе ад 15 да 50 капеек.
Цэны брэндаў, што ўвозяцца ў краіну СЗАТ «Энерга-Ойл», пры гэтым не зменяцца.
Каментары