Культура11

Памёр акцёр, які сыграў магната Штрауса з «Тытаніка». Яго герой адмовіўся сядаць у шлюпку, аддаўшы месца пакаёўцы

У Лос-Анджэлесе ва ўзросце 94 гадоў памёр акцёр Лью Палтэр.

@catreadpalter

У 1967 годзе ён дэбютаваў на тэлебачанні: зняўся ў серыяле «Бегчы ад твайго жыцця». Пасля ён з'явіўся ў ТБ-праектах «Каманда А», «Анёлы Чарлі», «Каломба», «Закон Лос-Анджэлеса». Ён быў вядомы як дэтэктыў Кларк у серыяле «Дэльвекіа» (1976 — 1977).

Але больш за ўсё яго ведаюць па ролі Ісідара Штрауса ў «Тытаніку» Джэймса Кэмерана. Прататыпам персанажа быў германа-амерыканскі прадпрымальнік і саўладальнік буйной сеткі супермаркетаў. Ён і яго жонка Іда адмовіліся сядаць у шлюпку і аддалі сваё месца пакаёўцы.

У апошні раз мужа і жонкі бачылі, як яны трымаюцца за рукі на палубе. У адной са сцэн фільма паказалі, як Ісідар супакойвае Іду ў каюце судна, якое танула.

Удава выканаўчага дырэктара OceanGate Стоктана Раша, які загінуў у трагедыі з батыскафам «Тытан», — прапраўнучка Штраусаў.

Каментары1

  • даведка
    27.06.2023
    По другой версии, жена Ида отказалась садиться в шлюпку без своего мужа, которому как мужчине было нельзя.

«З 1 кастрычніка ніхто працаваць не будзе». У Беларусі зачыняюцца прыватныя дамы састарэлых5

«З 1 кастрычніка ніхто працаваць не будзе». У Беларусі зачыняюцца прыватныя дамы састарэлых

Усе навіны →
Усе навіны

Mak.by на Нямізе зачыніўся на рэканструкцыю

Акцёр Сяргей Чуб: Рускія расказвалі, што «все мы братья», і я не вытрымаў: «Усё, братья, прыехалі — выходзім!» І высадзіў5

Лукашэнка: З Беларусі збеглі тыя, каго трэба было чысціць29

Украінскі дыпламат: Тэрарысты не каліноўцы, а тыя, з-за каго сотні тысяч беларусаў вымушаныя былі пакінуць радзіму9

Сілавікі затрымалі сябра магілёўца, які адбіваўся з нажом ад супрацоўнікаў ГУБАЗіКа

Прызначаны тры новыя дырэктары заводаў і некалькі намеснікаў міністраў

Рыжанкоў заклікаў Літву аднавіць адносіны, але суправадзіў заклік грубай прапагандай12

У Маладзечне мужчына заснуў у абдымках са знакам «пешаходны пераход»2

У Оршы затрымалі гангстара са Смаленска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З 1 кастрычніка ніхто працаваць не будзе». У Беларусі зачыняюцца прыватныя дамы састарэлых5

«З 1 кастрычніка ніхто працаваць не будзе». У Беларусі зачыняюцца прыватныя дамы састарэлых

Галоўнае
Усе навіны →