Спорт11

У Мінску пачаўся суд па справе дамоўных матчаў «Шахцёра»

Перад судом паўстаў былы намеснік дырэктара па спартыўных пытаннях і трэнер клуба ФК «Шахцёр» Уладзімір Нідэргаус.

Уладзімір Нідэргаус. Фота: БелТА

Зрэшты, як стала вядома падчас суда, да затрымання ён быў беспрацоўным, паколькі ў яго скончыўся кантракт з салігорскім клубам. Вядома, што абвінавачаны мае падвойнае грамадзянства — Германіі і Расіі. Ён ураджэнец Казахстана, як піша БелТА.

У пачатку суда Нідэргаус заявіў хадайніцтва аб вырашэнні пытання пра ўнясенне на дэпазітны рахунак Мінскага гарадскога суда грашовых сродкаў у якасці гарантыі аплаты штрафу. Суд задаволіў гэтае хадайніцтва.

Пасля абвяшчэння абвінавачвання дзяржаўным абвінаваўцам Нідэргаус паведаміў, што прызнае віну цалкам.

Уладзімір Нідэргаус — казахстанскі і расійскі футбаліст, нападаючы нямецкага паходжання. У мінулым вядомы па выступленнях за футбольны клуб «Ротар» (Валгаград), у якім на працягу пяці гадоў быў найлепшым бамбардзірам і лідарам каманды. У 1990-я ён нават згуляў адзін матч за зборную Расіі і чатыры — за зборную Казахстана, адкуль ён родам.

Пасля завяршэння прафесійнай гульнявой кар'еры ў 2000 годзе жыў у Германіі, таксама працаваў у Расіі і Казахстане. З 2021 года па студзень 2023 года быў спартыўным дырэктарам салігорскага «Шахцёра».

Праз скандал з дамоўнымі матчамі ў чэмпіянаце Беларусі салігорскі «Шахцёр» і мінскі «Энергетык» пазбавілі чэмпіёнства і сярэбраных медалёў адпаведна ў мінулым сезоне, клюбы адхіленыя ад еўракубкаў, аштрафаваныя на 30 і 20 ачкоў у гэтым сезоне, а таксама на наступны.

Каментары1

  • Mazzoła
    27.06.2023
    "Ня веру..."

Дэкан гістфака: Мы гаворым не пра русіфікацыю, а пра мадэрнізацыю29

Дэкан гістфака: Мы гаворым не пра русіфікацыю, а пра мадэрнізацыю

Усе навіны →
Усе навіны

«Міс Беларусь» Элеанора Качалоўская ажыццявіла даўнюю мару, з'ездзіўшы ў Бранск на канцэрт «Любэ»7

Доктара з Брэста асудзілі па пяці палітычных артыкулах

Пракурор папрасіў для Паліны Шарэнды-Панасюк яшчэ год зняволення1

У Беларусі могуць увесці плату за дастаўку пенсій1

Маркаў: Нас будуць закідваць «экстрэмісцкай літаратурай», каб мозг станавіўся больш мяккім6

Заснавальнік Zubr Capital расказаў, чым «кароткая» адукацыя лепшая за «доўгую»1

«Алмі» аштрафавалі за завышэнне цаны на хлеб

У Віцебску прадаецца Opel 1937 года. А просяць як за сучаснае аўто3

Пенсіянеры, што працуюць, будуць атрымліваць поўную пенсію9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэкан гістфака: Мы гаворым не пра русіфікацыю, а пра мадэрнізацыю29

Дэкан гістфака: Мы гаворым не пра русіфікацыю, а пра мадэрнізацыю

Галоўнае
Усе навіны →