Спорт33

Беларускім і расійскім тэнісістам пастрожылі ўмовы ўдзелу ва Уімблдоне

Аргкамітэт тэніснага Уімблдонскага турніру зрабіў больш строгімі ўмовы ўдзелу для расіян і беларусаў. Цяпер яны павінны даказаць, што разарвалі кантракты з падсанкцыйнымі кампаніямі.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка. Фота: AP Photo/Thibault Camus

Дэкларацыю аб нейтралітэце, якую павінны былі падпісаць беларускія і расійскія тэнісісты для ўдзелу ва Уімблдоне, у мінулым месяцы дапоўнілі, як паведамляе BBC Sport. Спартсмены, якія падпісалі дакумент, павінны даказаць, што разарвалі кантракт з кампаніямі, якія кіруюцца або кантралююцца асобамі пад заходнімі санкцыямі.

Ініцыятарам такога ўзмацнення суровасці выступіў урад Вялікабрытаніі, а кантроль ускладзены на галоўнага суддзю турніру Джэры Армстранга.

Пад пытаннем цяпер удзел, як мінімум, 26-гадовай расіянкі Веранікі Кудэрметавай, якую спансуе «Татнафта». Адзін з нафтагазавых гігантаў Расіі трапіў пад санкцыі ЕС год таму. Дванаццатая ракетка свету насіла лагатып «Татнафты», удзельнічаючы ў турнірах WTA Tour.

У мінулым годзе беларускіх і расійскіх тэнісістаў увогуле не дапусцілі да Уімблдона. У гэтым сезоне аргкамітэт прапанаваў у якасці пропуску на турнір падпісаць асабістую дэкларацыю аб нейтралітэце.

Згодна з дакументам, атлеты будуць выступаць у нейтральным статусе пад белым сцягам. Яны не могуць выказваць падтрымку ваенным дзеянням ва Украіне і кіраўніцтву сваіх краін, у тым ліку «насіць або быць заўважанымі з якім-небудзь прадметам, якія змяшчаюць малюнак, сімвал, сцяг, знакі адрознення або эмблему». Умовы выступлення прадугледжваюць таксама адмову ад фінансавання дзяржавай альбо кампаніямі, якія нейкім чынам звязаныя з сілавымі структурамі або якія знаходзяцца пад санкцыямі.

Каментары3

  • Жвір
    26.06.2023
    Гэта правільна.
  • Вольга
    26.06.2023
    Усіх рэжымных - у бан.
  • mikola
    26.06.2023
    Lepei by uvogule ZABARANILI  liubye sprtovye udzely 2 Krain !     Rasei i Belarusi ....

Выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў4

Грамадстваабноўлена4

Выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак пра Пратасевіча: Са мной такога адбыцца не магло20

Больш за сотню вёсак Гомельшчыны ўсё яшчэ чакаюць аднаўлення электразабеспячэння

У Італіі ўкраінка ўпала са скалы і 6 гадзін маліла свайго мужчыну-расіяніна аб дапамозе. Ён так і не дапамог25

Беларусы аказаліся найлепшымі ў матэматыцы ў Еўропе27

Ці шмат у свеце засталося кіраўнікоў дзяржаў, якія прыйшлі да ўлады раней за Лукашэнку?7

«Людзям патрэбна праца прафесіяналаў». Ціханоўская адрэагавала на словы Лукашэнкі прыцягнуць палітвязняў да ліквідацыі завалаў10

Круты: Бог паслаў ураган, каб прэзідэнт парадаваўся, што створаная ім сістэма выстаяла35

Борыс Джонсан: Трамп можа выратаваць Украіну8

Мінскі заапарк заклікаў беларусаў падзяліцца з жывёламі лішкамі ўраджаю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў4

Грамадстваабноўлена4

Выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў

Галоўнае
Усе навіны →