Грамадства

Прызначылі дату апеляцыі па справе палітзняволенай Алены Гнаўк 

Апеляцыйную скаргу пружанскай пенсіянеркі Алены Гнаўк разгледзяць у Гомельскім абласным судзе 6 ліпеня. Да гэтага часу яе можна падтрымаць грашовымі пераводамі і пасылкамі, як паведамляе «Вясна».

Прысуд па трэцяй крымінальнай справе супраць пружанскай актывісткі абвясцілі ў Чыгуначным раёне Гомеля 28 красавіка — 1 год пазбаўлення волі. Канчатковы тэрмін пакарання складае 2 гады і 11 месяцаў зняволення. Гэтым разам Алену абвінавацілі паводле арт. 411 КК за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай калоніі».

Учора сын Гнаўк трапіў на спатканне з маці. Паводле яго, яна трымаецца добра. У камеры сядзіць з трыма жанчынамі, з якімі ў яе добрыя стасункі. Умовы цяпер лепшыя, чым у калоніі, дзе яе ўтрымлівалі 90 сутак у ШІЗА.

За ўвесь час Алене Гнаўк дайшлі толькі 10 лістоў ад беларусаў.

Каментары

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?6

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча і Беларусь вядуць перамовы аб вызваленні Пачобута. Як не будзе выніку — закрыюць межы — Radio ZET24

Забарону рухавікоў унутранага згарання ў ЕС назвалі незаконнай2

З чацвярга на стадыёне «Дынама» зноў пачнуць паказваць кіно пад адкрытым небам

Сілавікі ціснуць на бацькоў вядоўцаў тыкток-канала «Люстэрка»21

У Беларусі прадаюць Mercedes-Benz W124 за 12 000 даляраў. Чаму 32-гадовае аўто такое дарагое?3

Былая палітзняволеная: Мая сям'я патраціла за два гады $10 тысяч на адвакатаў і перадачы для мяне1

«Калі б мне плацілі — сядзела б і чытала людзям кнігі, нават за малыя грошы». Інтэрв’ю з актрысай Зояй Белахвосцік2

У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?1

Mercedes урэзаўся ў Fiat, а пасля збіў двух чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?6

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?

Галоўнае
Усе навіны →