Грамадства1212

Былому палітвязню адмовілі ў статусе бежанца ў Польшчы, але далі іншы

За кратамі Валянцін Лабачоў прабыў паўтара года. У лютым 2023-га выйшаў на волю і праз нейкі час з'ехаў з Беларусі. Цяпер мужчына жыве недалёка ад Варшавы.

Фота: сацыяльныя сеткі

Падаваў дакументы на ўцякацтва Валянцін сёлета ў канцы красавіка.

«Атрымліваецца, што палітвязням у бежанстве адмаўляюць. Каму тады гэты статус даюць? На мой погляд, гэта няправільна. Некаторыя людзі, якім таксама адмовілі, пісалі пасля апеляцыю, тады разглядалі яе. Я таксама паспрабую цяпер так», — кажа Лабачоў.

У заяве аб просьбе надаць статус бежанца былы палітвязень пазначыў, што ён правёў за кратамі год і шэсць месяцаў, апісаў палітычную абстаноўку ў Беларусі, а таксама пазначыў, што быў сябрам партый «Беларускі нацыянальны фронт» і «Малады фронт».

Лабачову адмовілі ў надаванні статусу бежанца, але далі дадатковую абарону. Гэта значыць, што назад у Беларусь яго не вышлюць.

Чаму не статус бежанца?

«Вывучыўшы доказы, неабходна зрабіць выснову, што заяўнік не абгрунтаваў свае асцярогі падвергнуцца пераследу ў краіне свайго паходжання па прыкмеце расы, рэлігіі, нацыянальнасці, прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы або палітычных перакананняў, што ёсць неабходнай перадумовай для прызнання бежанцам <…> Заяўнік, нягледзячы на сваё непрыманне нядаўніх падзей у Беларусі, не можа лічыцца актыўным апазіцыянерам, вядомым уладам сваёй дзейнасці, і, такім чынам, яго патэнцыйныя праблемы ў краіне яго паходжання не могуць быць растлумачаныя пераследам», — адзначылі ў дакуменце польскія ўлады.

Чытайце таксама: 

Былы палітвязень: За кантакт з Фядутам каралі карцарам

Пасланне з будучыні. Пенсіянера з Драгічына аштрафавалі за малітву, да якой яшчэ тры месяцы

Яшчэ 7 чалавек прызналі палітвязнямі

Каментары12

  • Вадзім
    26.06.2023
    А чым яму абарона не пасуе?
    Хоча адразу атрымаць замест пашпарту праязны дакумент са зьмененым прозьвішчам?
    Ну рэальна, у чым сэнс бежанства для яго?
  • Вадзім
    26.06.2023
    Яцек з Гданьску, у чым двудушнасьць? Што такога іменна ёсьць у бежанстве і няма ў абароне, без чаго хлопцу жыць у Польшчы складана?
  • Максим Дизайнер
    26.06.2023
    А каждому и жуку и жабе, которые ни дня нигде не сидели, да и на митинги "за красивую жизнь" ходили пораздавали.

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Усе навіны →
Усе навіны

У Львове стралялі ў палітыка Ірыну Фарыён. Яна ў крытычным стане18

МЗС Германіі пацвердзіў інфармацыю пра смяротны прысуд свайму грамадзяніну ў Беларусі5

Кіраўнік «Белсата» адказаў на абвінавачанні ў фінансавых злоўжываннях на канале

Заснавальнік Яндэкса даў першае інтэрв’ю пасля ўцёкаў з Расіі. Прызнаў свае памылкі10

У Ваўкавыску затрымалі маці і цётку анархіста Францкевіча. Яны прывезлі палітвязню перадачу4

Пра што маўчаў Пётра Сергіевіч2

У Мінску ўчора затапіла салон прыгажосці. Ён цалкам сышоў пад ваду ВІДЭА1

Андрэю Кудзіку з Вілейкі далі яшчэ чатыры гады калоніі1

У Дняпры ў рыбе завёўся страшны паразіт. Пераходзіць на чалавека!1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Галоўнае
Усе навіны →