Супраць палітвязня Аляксея Камароўскага завялі новую крымінальную справу
У Мінску 21 сакавіка Аляксея асудзілі да 4 гадоў калоніі, а таксама прызначылі яму кампенсацыю маральнай шкоды міліцыянту памерам 3000 рублёў.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_06/kamarouski230626-ahrwx.jpg.webp)
Мужчыну абвінавацілі ў спробе збіць даішніка падчас пратэстаў паводле арт. 364 КК («Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў») і арт. 365 КК («Умяшальніцтва ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў»).
Месяц таму ён пачаў адбываць тэрмін у мазырскай калоніі №20, дзе яго амаль адразу па прыбыцці змясцілі ў ШІЗА.
Цяпер праваабаронцам стала вядома, што супраць палітвязня завялі крымінальную справу паводле арт. 369 КК («Абраза міліцыянта»): Аляксей нібыта пакінуў абразлівы каментар у чаце. Цяпер мужчыну перавялі ў гродзенскую турму №1.
Падтрымайце Аляксея пасылкамі і грашовымі пераводамі: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Аляксей Ігаравіч Камароўскі
Каментары