Лана Глумакова. Фота з яе інстаграма

Лана Глумакова. Фота з яе інстаграма

— Дзякуй за гэтую неймаверную падтрымку, якую я адчувала праз усе акіяны! Я Mrs Globe 2023! Віншаваць можна! — напісала Лана на сваёй старонцы ў інстаграме.

Сёлета ў Ланы былі 22 суперніцы: за тытул змагаліся замужнія дамы з Украіны, ЗША, Індыі, Ізраіля, Венесуэлы, Францыі, з краін Паўднёвай Амерыкі і не толькі.

Лане 41 год. Яна заснавальніца Гродзенскага рэкламнага агенцтва «На ўра» і спа-салона Honey Day, суарганізатарка дабрачыннага праекта «Хвалі дабрыні», а яшчэ маці дваіх дзяцей.

У кастрычніку мінулага года гэтую жыхарку Гродна выбралі найпрыгажэйшай замужняй жанчынай Еўропы на конкурсе Mrs Europe Globe. У 2020 годзе яна ўжо рэпрэзентавала Беларусь на міжнароднай версіі конкурсу, а таксама была фіналісткай конкурсу «Місіс Свету Беларусь 2018».

Mrs Globe — Міжнародны конкурс прыгажосці для замужніх жанчын, які праводзіцца штогод з 1996 года. Заяўкі на ўдзел падаюць самі жанчыны, іх разглядае Аргкамітэт конкурсу, затым яны праходзяць сумоўе і кастынг у Нацыянальнага дырэктара. Крытэрыі для ўдзелу ў Mrs Globe простыя: трэба быць замужам, пажадана мець дзяцей, валодаць актыўнай жыццёвай пазіцыяй і займацца дабрачыннасцю. Ну і, зразумела, важны знешні выгляд.

Клас
34
Панылы сорам
8
Ха-ха
10
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
2