Грамадства88

У прадстаўніцтве Беларусі ў Жэневе працуе кадэбіст — «Рабочы рух»

У чэрвені ў Жэневе праходзіла Міжнародная канферэнцыя працы. Туды скіравалася дэлегацыя ад лукашэнкаўскага прафсаюза на чале з Міхаілам Ордам. Але куды больш цікавым быў іншы пасланнік рэжыму.

Дэлегацыя лукашэнкаўскага прафсаюза. Скрын відэа ютуб-канала «Рабочага руху»

Пра яго расказаў на ютуб-канале «Рабочага руху» прадстаўнік незалежнай ініцыятывы Юрый Рававы, які таксама прысутнічаў на той канферэнцыі. 

Па словах Рававога, на канферэнцыю быў акрэдытаваны ў тым ліку супрацоўнік КДБ Яўген Ляднёў, які працуе як першы сакратар пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі ў Жэневе. 

Перад пленарным пасяджэннем ён стаяў ля ўваходу ў залу і кансультаваў іншых дэлегатаў ад лукашэнкаўскага прафсаюза, як сцвярджае Рававы. Ён не адразу пазнаў Ляднёва, бо той змяніў прычоску і адрасціў бараду.

Яўген Ляднёў, як сцвярджаецца, злева ў белай кашулі. Скрын відэа ютуб-канала «Рабочага руху»

Па інфармацыі «Рабочага руху», Ляднёў прыбыў у Жэневу ў 2021 годзе і мае пашпарт для прыкрыцця на іншае імя — Сяргей Гарчакоў. Супрацоўніку 34 гады, ён родам з Гродна.

Яўген Ляднёў. Скрын відэа ютуб-канала «Рабочага руху»

На тым пасяджэнні ў Жэневе Міжнародная арганізацыя працы падтрымала рэзалюцыю аб прымяненні ў дачыненні да Беларусі артыкула 33 статута арганізацыі. Лукашэнкаўская дэлегацыя спрабавала гэтага не дапусціць.

Артыкул 33 статута МАП абвяшчае: «У выпадку, калі які-небудзь сябар арганізацыі ў вызначаны тэрмін не выканае рэкамендацый, што змяшчаюцца ў дакладзе Камісіі па расследаваннях або ў рашэнні Міжнароднага суда, калі такія маюцца, Адміністрацыйная рада можа рэкамендаваць канферэнцыі такія дзеянні, якія яна палічыць мэтазгоднымі для забеспячэння выканання гэтых рэкамендацый».

Рэзалюцыя прапануе ўдзельнікам МАП перагледзець свае адносіны з урадам Беларусі. 

Прынятае рашэнне можа мець вынікам падтрымку з боку МАП выключных эканамічных санкцый за невыкананне рэкамендацый. Сярод іншага гэта тэарэтычна можа выліцца ў блакаванне любога экспарту і фактычнага ўстанаўлення эканамічнай блакады ў дачыненні да краіны, якая парушае правы работнікаў.

Каментары8

  • Агент Смит
    26.06.2023
    А чё такого? Все как в СССР
  • Епмрііп
    26.06.2023
    Ляднёў гарчакоў Акупацыя.
  • Лол
    26.06.2023
    Ну, гэта не навіна. Стандартная сітуацыя для савдэпіі. Навіна, гэта калі ў апазіцыйным лагеры выкрываюць кэдэбіста. А іх, падазраю, таксама не мала.

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскага «забойцу Вікіпедыі» забілі самога. А Вікіпедыя жыве5

«Рэпутацыйная шкода велізарная». Ад цыбульнага плантатара Ёрга Дорнау дыстанцыруецца нават «Альтэрнатыва для Германіі»5

Казачны парк або турыстычная вёска. Куды паехаць на выхадныя гэтай восенню?2

Як бюджэтна адпачыць на востраве вечнай вясны ў Атлантычным акіяне? Беларусы падзяліліся досведам4

Зянон Пазняк расказаў, чым займаўся 10 дзён ва Украіне61

«Пратэст завадчан у 2024». Найлепшыя твіты тыдня3

Беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў забіў чатыры галы за «Рэал» і прывёў у захапленне іспанскую прэсу4

Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў педафіліі2

«Перавыхоўваюць і мілітарызуюць». Для суда ў Гаазе падрыхтавалі даклад пра тое, хто і як вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →