Грамадства22

«Кожную раніцу чытае Біблію на беларускай мове». Як трымаецца ў СІЗА Андрэй Дзмітрыеў

Мінскі гарадскі суд у пятніцу разгледзеў апеляцыйную скаргу на прысуд, вынесены палітыку, лідару ліквідаванай партыі «Гавары праўду» Андрэю Дзмітрыеву.

Андрэй Дзмітрыеў пасля рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты. Мінск, 14 ліпеня 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

Суддзя Анжэла Касцюкевіч пастанавіла пакінуць прысуд, вынесены 6 красавіка, у сіле і без зменаў. Палітык павінен будзе адбыць паўтара года пазбаўлення волі за свой удзел у пратэстах.

Цяпер, калі апеляцыя разгледжаная, Андрэя Дзмітрыева павінны неўзабаве перавесці ў калонію. Ужо амаль паўгода ён знаходзіцца ў СІЗА-1 Мінска.

«Раніца пачынаецца з Бібліі на беларускай мове. Вучыцца маляваць, пісаць левай рукой. Чытае адну кнігу на тыдзень. Праходзіць каля 8000 крокаў у дзень», — расказалі «Люстэрку» яго блізкія.

Нагадаем, Дзмітрыева затрымалі 11 студзеня і абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах пасля выбараў 2020 года. У дадатак да гэтага Следчы камітэт заявіў, што палітык «599 разоў перасякаў дзяржмяжу Беларусі, з іх 33 — пасля 2020 года», а яго кантакты з прадстаўнікамі палітычных колаў Еўропы і ЗША нібыта могуць сведчыць пра «каардынацыю яго дзейнасці з-за мяжы».

Аднак на судзе гэтыя абвінавачванні не прагучалі. Як заявіла пракурор, Дзмітрыеў тройчы ўдзельнічаў у несанкцыянаваных масавых акцыях у Мінску з 23 жніўня да 6 верасня 2020 года, «далучаўся да групы людзей, якія груба парушаюць грамадскі парадак, выходзіў на праезную частку дарогі, што пацягнула парушэнне працы транспарту, заклікаў да парушэння парадку, ягоныя дзеянні былі накіраваныя на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве». У выніку палітыка прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 КК.

У пачатку мая ў Андрэя Дзмітрыева памерла маці, якая цяжка перажывала зняволенне сына. На пахаванне яго не адпусцілі.

Каментары2

  • Ёсік
    26.06.2023
    Хто на пасатах салярку вывозіць, да вас у пракурора можа быть пытаньне - столькі разоў мяжу пераязджаеце.
  • кісё
    26.06.2023
    а да Латушкі няма ніякіх пытанняў?

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце гісторыю пра хатніх пацукоў у цэнтры Мінска? Чым усё скончылася2

Палітзняволенаму журналісту Ігару Карнею далі яшчэ восем месяцаў калоніі

Камісар ЕС: Расія назапашвае танкі, а Еўропа не гатовая адбіць напад2

У Новай Баравой прадаюць кватэры-студыі на 20 квадратных метраў. Цана здзіўляе4

У Іране 27-гадовая спявачка выступіла з непакрытай галавой на канцэрце, што забаронена правіламі краіны ВІДЭА

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы8

Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць6

У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

Сі Цзіньпін, здаецца, адхіліў запрашэнне на інаўгурацыю Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Галоўнае
Усе навіны →