У нядзелю ў 13-м туры чэмпіянату Беларусі БАТЭ саступіў «Нафтану» (1:2). Для барысаўчан паражэнне стала другім запар і чацвёртым у сезоне.
Апошні раз БАТЭ перамагаў у матчы 7-га тура супраць «Белшыны» (3:0), сустрэча прайшла 6 мая. Затым было дзве нічыі і чатыры паразы, улічваючы паразу ў фінале Кубка.
Пасля 12 матчаў каманда займае шостае месца. У актыве 16 ачкоў. Гэта найгоршы старт БАТЭ ў гісторыі, як заўважыла «Трыбуна».
Дагэтуль найгоршы быў у 2000 годзе: 17 ачкоў пасля 12 матчаў. Тады каманда на гэтым адрэзку займала дзясятае месца. Па выніках сезона барысаўчане занялі другое месца.
Сёлета каманда адстае ад лідара — гродзенскага «Нёмана» — на 13 балаў, ад жодзінскага «Тарпеда», што ідзе трэцім, на 10 балаў.
Каментары