Еўрапейская канфедэрацыя фехтавання прыпыніла сяброўства фехтавальнікаў Беларусі
Еўрапейская канфедэрацыя фехтавання (EFC) прыпыніла сяброўства федэрацый фехтавальнікаў Беларусі і Расіі — спартоўцы з гэтых краін не змогуць удзельнічаць у турнірах і іншых мерапрыемствах пад эгідай EFC.
У той жа час фехтавальнікі з Расіі і Беларусі могуць удзельнічаць у нейтральным статусе ў турнірах Міжнароднай федэрацыі фехтавання (FIE), як паведамляе Deutsche Welle.
Каментары