Вайна

Украіна заняла 13 квадратных кіламетраў на фронце за час бунту Прыгожына

Узброеныя сілы Украіны прасунуліся на 13 квадратных кіламетраў на адным з кірункаў фронту за час бунту Яўгена Прыгожына ў Расіі, вынікае з карты праекта DeepState. Поспехі Украіны на гэтым кірунку пацвярджаюць УСУ і блізкі да Мінабароны РФ канал «Рыбарь», піша «Агентство».

Украінскія салдаты абстрэльваюць расійскія пазіцыі на перадавой у Запарожскай вобласці, 24 чэрвеня 2023 г. Фота: AP Photo / Яфрэм Лукацкі

Намеснік міністра абароны Украіны Ганна Маляр вечарам 24 чэрвеня паведаміла, што Усходняй групоўцы войскаў удалося прасунуцца ў напрамку Арэхава-Васілеўкі, Бахмута, Багданаўкі, Ягаднага, Кляшчыеўкі і Курдзюмаўкі.

Карта аналітычнага праекта DeepState пацвердзіла прасоўванне на 1,5 кіламетра ў раёне Арэхава ў бок Рабоціна і на 11 кіламетраў на Урэмеўскім выступе — у раёне сёлаў Прыютнае і Макараўка. Паводле звестак і Маляр, і аналітыкаў, расійскім войскам за гэты час не ўдалося прасунуцца ні ў адным кірунку, нягледзячы на спробы.

Блізкі да Мінабароны РФ тэлеграм-канал «Рыбарь» пацвярджае прасоўванне УСУ на арэхаўскім участку фронту, дзе ідзе «самы інтэнсіўны ціск». Ён пацвердзіў плошчу прасоўвання ўкраінцаў на 1,5 квадратнага кіламетра на поўнач ад Рабоціна. Ваенкар сцвярджае, што на ўчастак перакінута падмацаванне ў выглядзе спецназа.

Расійскія войскі ў ноч на 24 чэрвеня ўчынілі найбуйнейшую за апошнія месяцы серыю ракетных удараў па Украіне, як паведаміў Інстытут вывучэння вайны.

Паводле звестак Генштаба Украіны, расійскія сілы запусцілі 40 крылатых ракет Х-101/Х-555, дзевяць крылатых ракет Х-22 і дзве крылатыя ракеты «Калібр», а таксама дзве зенітныя ракеты С-300 і тры беспілотнікі «Шахед-131/136». УСУ ўдалося збіць большую частку ракет і два беспілотнікі. Паводле інфармацыі МУС Украіны, адна з ракет у Кіеве трапіла ў 25-павярховы дом — тры чалавекі загінулі, 14 параненыя. Мінабароны Расіі паведаміла, што ракеты трапілі ва ўкраінскія цэнтры радыёэлектроннай выведкі, абсталяванне на аэрадроме і склады гаручага.

Праект Oryx 24 чэрвеня ў спіс страт украінскай арміі дадаў 16 адзінак тэхнікі, расійскай — 59 адзінак.

У сераду прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль паведаміў, што агульная плошча тэрыторыі, занятая УСУ ў часе контрнаступлення, складае больш за 113 квадратных кіламетраў.

Каментары

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»5

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Усе навіны →
Усе навіны

Да Дня беларускай вайсковай славы прэзентавалі форму Беларускай вызвольнай арміі46

«Як і 500 гадоў таму, праўда і справядлівасць на нашым баку». Ціханоўская павіншавала з Днём вайсковай славы21

Жаночая турма ў Беларусі: стаўленне да Лукашэнкі, кашмар у СІЗА, маўчанне сяброў — новы ТОК з Такарчук13

«Хейту ў маім жыцці было шмат». Што за дзяўчына здымае беларускіх артыстаў і папулярнае беларускае ютуб-шоу «О(б)суждаем»4

Іран хоча перанесці сталіцу з Тэгерана3

Сабакі памятаюць назвы сваіх цацак на працягу некалькіх гадоў — навукоўцы

Кандыдат ад венесуэльскай апазіцыі папрасіў прытулку ў Іспаніі і з'ехаў з краіны

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве11

Арына Сабаленка выйграла US Open21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»5

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Галоўнае
Усе навіны →