Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына адправілі ў турму Жодзіна, там ён знаходзіцца з 19 чэрвеня, яго перавялі на строгі рэжым утрымання. Ніводнага ліста ад Дзяніса з жодзінскай турмы пакуль не прыйшло, паведаміла жонка Івашына Вольга.
Са слоў Вольгі, маецца некалькі пацвярджэнняў аб тым, што ў ПК-15 Магілёва Дзяніса Івашына збівалі.
Дзяніса Івашына асудзілі да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у «здрадзе дзяржаве». 17 студзеня Івашына этапавалі з Гродна ў магілёўскую калонію. Пасля этапу ён трапіў у бальніцу. Пазней яго змясцілі ў ШІЗА на 10 сутак і этапавалі ў Гродна, дзе зноў адправілі ў ШІЗА.
Каментары