Галоўчанка паведаміў аб праблемах з рэалізацыяй малочнай прадукцыі: на складах амаль на паўмільярда даляраў
Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на нарадзе з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў, што ў Беларусі ўзнікла праблема са збытам некаторых відаў малочнай прадукцыі, як паведамляе БелТА.
Па словах Галоўчанкі, на складах сабралася прадуктаў амаль на 400 млн даляраў. Прычынамі, па якіх склалася такая сітуацыя, ён назваў змяненне цэн на замежных рынках і павелічэнне вытворчасці аналагічных тавараў у Расіі.
«Але спецыялісты кажуць, што гэта не трагічна, з'ява часовая: цана на кітайскім і наогул на азіяцкім рынку пачала расці. А ў цэлым мы працуем над змяненнем нашай стратэгіі развіцця малочнай і малакаперапрацоўчай прамысловасці», — сказаў Раман Галоўчанка.
У адказ Лукашэнка параіў «не зацыклівацца» на адным-двух рынках, пашыраць геаграфію паставак і, напрыклад, пачаць экспарт у Зімбабвэ. «Ім дзетак няма чым карміць. І я паабяцаў, што мы ім дапаможам», — сказаў Лукашэнка.
Каментары