Педра Паскаль выпадкова праспойлерыў таксісту сюжэт «Цуда-жанчыны: 1984»
«Я памятаю, як сядзеў у Uber у Лондане перад здымкамі «Цуда-жанчыны», — згадвае ён.
Акцёр Педра Паскаль, вядомы па галоўнай ролі ў серыяле «Апошнія з нас», прызнаўся ў інтэрв’ю для падкаста часопіса «Awards Circuit», што выпадкова расказаў сюжэт «Цуда-жанчыны: 1984» таксісту яшчэ да таго, як пачаліся здымкі фільма.
«Я памятаю, як сядзеў у Uber у Лондане перад здымкамі «Цуда-жанчыны» і вельмі балбатлівы кіроўца спытаў мяне, што я раблю ў горадзе. І я пачаў расказваць яму ўвесь сюжэт фільма».
Калі Педра нарэшце зразумеў, што ён не павінен быў гэтага рабіць, было позна: таксіст ужо ўсё ведаў.
Каментары