Свет44

«Чыноўнікі, якія супрацоўнічалі з савецкімі спецслужбамі, павінны быць неадкладна звольнены». Прэзідэнт Польшчы падпісаў закон аб масавай люстрацыі дзяржслужачых

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон, паводле якога ўсе цяперашнія чыноўнікі, якія раней працавалі ці супрацоўнічалі з савецкім КДБ і іншымі спецслужбамі, пазбаўляюцца магчымасці працаваць на дзяржслужбе.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Фота: «Наша Ніва»

20 чэрвеня выданне Portal Samorzadowy і іншыя польскія медыя паведамілі, што ў Польшчы была прынята папраўка да Закона аб дзяржаўнай службе, якая прадугледжвае люстрацыю ўсіх дзейных дзяржслужачых па прыкмеце супрацоўніцтва з савецкімі спецслужбамі ў гады Польскай Народнай Рэспублікі.

Гэта папраўка была падпісаная прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам яшчэ 14 чэрвеня і прадугледжвае звальненне ўсіх «чырвоных» чыноўнікаў (асабліва тых, што нарадзіліся да 1 жніўня 1972 года) разам з пазбаўленнем іх права займаць якія-небудзь дзяржаўныя пасады.

«Усе цяперашнія польскія дзяржслужачыя, якія ў перыяд з 22 ліпеня 1944-га па 31 ліпеня 1990 года падчас існавання Польскай Народнай Рэспублікі (ПНР) маглі супрацоўнічаць ці працаваць на савецкія спецслужбы, павінны падаць люстрацыйную дэкларацыю цягам 30 дзён пасля ўступлення ў законную сілу адпаведнай папраўкі. 

Гэта дэкларацыя прадугледжвае добраахвотную перадачу звестак аб сваім супрацоўніцтве або працы ў органах бяспекі ПНР і СССР, пасля падачы якіх на працягу 15 дзён працоўныя адносіны з чыноўнікам будуць скасаваныя. Тое ж самае чакае і тых дзяржслужачых, якія не пададуць адпаведных звестак да заканчэння тэрміну», — гаворыцца ў папраўцы да Закона аб дзяржслужбе, якую нядаўна падпісаў прэзідэнт Польшчы.

Калі ж чыноўнік вырашыць утаіць факты свайго супрацоўніцтва або працы на савецкія спецслужбы, то, згодна з папраўкай, яго будуць 5 месяцаў правяраць у Інстытуце нацыянальнай памяці Польшчы. У выпадку пацвярджэння супрацоўніцтва чыноўніка чакае такое ж імгненнае звальненне разам з пазбаўленнем права займаць любыя дзяржаўныя пасады.

Гэта папраўка, на думку Анджэя Дуды і польскіх парламентарыяў, дапаможа значна «дэбюракратызаваць і абараніць» увесь дзяржапарат Польшчы. Яна набудзе законную моц праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання.

Паводле падлікаў польскіх медыя, новая папраўка пазбавіць працы каля 40 тысяч чыноўнікаў па ўсёй Польшчы.

Каментары4

  • Справка
    20.06.2023
    Польша готовится к войне
  • Юзік
    20.06.2023
    Ці не запозна? 
  • Казік
    21.06.2023
    Для 2023 нейкая паказуха. Можна яшчэ да кучы забараніць тых, хто супрацоўнічаў з 3 Рэйхам, царскай Расеяй і Залатой Ардой.

    Ёсць падазрэнне, што ў закона двайное дно - пад яго нескладана падагнаць "няўгодных"

Хто вінаваты, калі матацыклісту не саступаюць дарогу і гэта прыводзіць да смяротнай аварыі? Вось што паказвае практыка5

Хто вінаваты, калі матацыклісту не саступаюць дарогу і гэта прыводзіць да смяротнай аварыі? Вось што паказвае практыка

Усе навіны →
Усе навіны

Якая абстаноўка на выезд з Беларусі з раніцы?

Замена пасведчання кіроўцы ў Беларусі. Што трэба ведаць3

Рашэнне, ці трэба дазволіць Украіне біць па тэрыторыі Расіі, не прынятае4

Расказваем, як магчыма ўзнаўляць чаты ў Telegram і як ад гэтага абараніцца10

Як Пратасевіч бавіць час у Дубаі? ШМАТ ФОТА30

Былы камандуючы НАТА заклікаў вярнуцца да супрацы з Беларуссю і сказаў, за што апладзіруе Лукашэнку30

У Віцебску за «распаўсюд экстрэмізму» зноў судзілі «Чалавека года Віцебшчыны». Ён такі ўжо пяты

Вядоўца «Белсата» выдаў кнігу пра Дастаеўскага22

Белы дом не будзе мяняць палітыкі ў дачыненні да ўдараў заходняй дальнабойнай зброяй па Расіі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто вінаваты, калі матацыклісту не саступаюць дарогу і гэта прыводзіць да смяротнай аварыі? Вось што паказвае практыка5

Хто вінаваты, калі матацыклісту не саступаюць дарогу і гэта прыводзіць да смяротнай аварыі? Вось што паказвае практыка

Галоўнае
Усе навіны →