«Не спадабаўся пункт гледжання». Жыхару Пінска далі два гады «хіміі» за абразу Лукашэнкі
У судзе Пінскага раёна і горада Пінска 1 чэрвеня асудзілі Ягора Дашэвіча паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Лубнік прызначыла Ягору два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»), піша «Вясна».
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён пакінуў абразлівы каментар у тэлеграме пад відэаролікам з выступам Лукашэнкі.
Як паведамляецца ў судовай пастанове, Дашэвічу не спадабаўся пункт гледжання, які выказваўся ў відэа.
Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.
З 21 па 24 сакавіка 2023 года мужчыну ўтрымлівалі пад вартай.
Ягор Дашэвіч мае вышэйшую адукацыю, працуе індывідуальным прадпрымальнікам.
Каментары