«Пакінуў больш за дзве тысячы экстрэмісцкіх паведамленняў». У Мінску пачынаюць судзіць жыхара Брэста
У Мінскім абласным судзе ў закрытым рэжыме 20 чэрвеня пачнуць судзіць жыхара Брэста Андрэя Цалюка, якога абвінавачваюць па васьмі крымінальных артыкулах. Справу разглядае суддзя Анжаліка Данілава, піша «Вясна».
Раней у праўладных тэлеграм-каналах паведамлялася пра затрыманне Андрэя Цалюка. На відэа сілавікоў хлопец кажа, што быў затрыманы за распаўсюд асабістых даных супрацоўнікаў міліцыі, суддзяў і за тое, што заклікаў людзей да гвалтоўных дзеянняў.
Таксама паведамляецца, што мужчына «пакінуў больш як дзве тысячы экстрэмісцкіх паведамленняў, з якіх мінімум 100 змяшчаюць у сабе прыкметы парушэння заканадаўства».
Абвінавачваецца Андрэй Цалюк паводле наступных артыкулаў:
- ч. 1 арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы;
- ч. 3 арт. 203-1 — незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальнай інфармацыі;
- арт. 188 — паклёп;
- ч. 1 арт. 368 — абраза Лукашэнкі;
- ч. 2 арт. 367 — паклёп у дачыненні да Лукашэнкі;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
- арт. 391 — абраза суддзі ці народнага засядацеля;
- арт. 370 — здзек з дзяржаўных сімвалаў.
8 жніўня 2022 года ў судзе Маскоўскага раёна Брэста над Цалюком адбыўся суд. Суддзя Раман Карабан прызначыў яму 10 сутак адміністрацыйнага арышту з канфіскацыяй тэлефона па ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Аднак на волю пасля арышту ён ужо не выйшаў. Да суда Андрэй Цалюк утрымліваўся ў СІЗА №1 у Мінску.
Каментары
ЯО в данном случае означает Яйца Отсохли. Когда тебе и твоим деткам кушать нечего будет,то или сдохнешь или наконец зеньки откроешь и поймешь что к чему.