Грамадства44

«Пакінуў больш за дзве тысячы экстрэмісцкіх паведамленняў». У Мінску пачынаюць судзіць жыхара Брэста

У Мінскім абласным судзе ў закрытым рэжыме 20 чэрвеня пачнуць судзіць жыхара Брэста Андрэя Цалюка, якога абвінавачваюць па васьмі крымінальных артыкулах. Справу разглядае суддзя Анжаліка Данілава, піша «Вясна».

Раней у праўладных тэлеграм-каналах паведамлялася пра затрыманне Андрэя Цалюка. На відэа сілавікоў хлопец кажа, што быў затрыманы за распаўсюд асабістых даных супрацоўнікаў міліцыі, суддзяў і за тое, што заклікаў людзей да гвалтоўных дзеянняў.

Таксама паведамляецца, што мужчына «пакінуў больш як дзве тысячы экстрэмісцкіх паведамленняў, з якіх мінімум 100 змяшчаюць у сабе прыкметы парушэння заканадаўства».

Абвінавачваецца Андрэй Цалюк паводле наступных артыкулаў:

  • ч. 1 арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы;
  • ч. 3 арт. 203-1 — незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальнай інфармацыі;
  • арт. 188 — паклёп;
  • ч. 1 арт. 368 — абраза Лукашэнкі;
  • ч. 2 арт. 367 — паклёп у дачыненні да Лукашэнкі;
  • арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
  • арт. 391 — абраза суддзі ці народнага засядацеля;
  • арт. 370 — здзек з дзяржаўных сімвалаў.

8 жніўня 2022 года ў судзе Маскоўскага раёна Брэста над Цалюком адбыўся суд. Суддзя Раман Карабан прызначыў яму 10 сутак адміністрацыйнага арышту з канфіскацыяй тэлефона па ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Аднак на волю пасля арышту ён ужо не выйшаў. Да суда Андрэй Цалюк утрымліваўся ў СІЗА №1 у Мінску.

Каментары4

  • mikola
    20.06.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Паша
    20.06.2023
    Mafkees , нет, уже не будут никогда. Беларусь владелец ЯО. Скорее ты по ту сторону окажешься
  • Mafkees
    20.06.2023
    Паша,

    ЯО в данном случае означает Яйца Отсохли. Когда тебе и твоим деткам кушать нечего будет,то или сдохнешь или наконец зеньки откроешь и поймешь что к чему.

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося6

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

«Я ў адчаі». Беларус, якому Літва не аддае куплены аўтамабіль, пачаў галадоўку ў Клайпедзе34

На расійскай мяжы будуць трэніравацца тэрытарыяльныя войскі1

23 гады таму прайшлі другія прэзідэнцкія выбары. Ці быў тады шанец перамагчы Лукашэнку?5

Зніклага сямікласніка знайшлі

Якая абстаноўка на выездзе з Беларусі?

Рыжанкоў: Захад хоча, каб Мінск праводзіў антырасійскую палітыку7

«Людзі выйшлі ў двор пагрэць ваду ў кацялку, а расійскі снайпер прастрэліў посуд, каб паздзекавацца». Беларускі паэт пра жыццё ў Бучы5

Беларус даслаў у шэраг райвыканкамаў просьбы памяняць мову вулічных шыльдаў. Што яму адказалі14

«Нічога там новага няма» — Вальфовіч аб прарыве ўкраінцаў у Курскую вобласць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося6

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося

Галоўнае
Усе навіны →