Вайна33

Ва Украіну паставілі зенітна-ракетны комплекс сярэдняй далёкасці SAMP/T — Le Monde

ЗРК сярэдняй далёкасці SAMP/T франка-італьянскай вытворчасці дастаўлены ва Украіну, ён ужо «абараняе ключавыя аб'екты і жыцці».

SAMP/T Mamba
Сістэма SAMP/T на Міжнародным парыжскім авіясалоне ў Ле Буржэ, 19 чэрвеня 2023 г. Фота: Ludovic Marin / АР

Пра гэта заявіў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон падчас выступлення ў Парыжы, прысвечанага паветранай і супрацьпаветранай абароне Еўропы. Гэта адбылося праз чатыры месяцы пасля таго, як у пачатку лютага Парыж аб'явіў аб пастаўцы гэтага аналага сістэмы Patriot.

Як адзначае Le Monde, SAMP/T Mamba — першая еўрапейская супрацьракетная сістэма сярэдняй далёкасці. Мяркуецца, што яна дапаможа Украіне супрацьстаяць расійскім беспілотнікам, ракетам і самалётам. Кіеў ужо некалькі месяцаў заклікае да ўзмацнення сваёй супрацьпаветранай абароны, у прыватнасці, пасля хваль расійскіх удараў па крытычна важнай інфраструктуры з выкарыстаннем іранскіх беспілотнікаў восенню 2022 года.

Сістэма SAMP/T ужо была разгорнутая ў Румыніі для абароны стратэгічнага раёна порта Канстанца, размешчанага на Чорным моры.

Чытайце яшчэ:

Італія паставіць Украіне зенітны комплекс, здольны збіваць балістычныя ракеты. Расказваем пра яго

Украіна на мяжы з Беларуссю размясціла зенітна-ракетныя комплексы Avenger. Што за яны?

Прэм'ер-міністр Ізраіля ўпершыню дапусціў магчымасць паставак ва Украіну сістэмы «Жалезны купал»

Каментары3

  • Мойша
    20.06.2023
    Дзякуй дзякуй, вялікі дзякуй за чароовую ракету ці дзьве...
  • Захар
    20.06.2023
    Патриоты закончилис,приехали SAMпоты.Запахнет Геранью и прилетят Калибры с юга.Все идет по плану.Вопрос по -чьему?
  • Тут
    20.06.2023
    Знатоки по нажимаю на клавиатуру повылазили. Походу у конторских началась новая смена.

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Усе навіны →
Усе навіны

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11811

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў2

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту8

У іспанскіх Пірэнеях адбылася аварыя лыжнага пад'ёмніка, дзясяткі пацярпелых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Галоўнае
Усе навіны →