Грамадства

Літва пракладае трасу для патрулявання мяжы з Беларуссю

Міністарка ўнутраных спраў Агне Білатайце спадзяецца, што сёлета будзе пракладзена больш за 100 кіламетраў трасы для патрулявання на мяжы з Беларуссю. «Першы этап стартаваў, на яго запланавалі 10 млн еўра. Спадзяёмся, што сёлета мы выканаем гэтыя працы», — заявіла журналістам у панядзелак Агне Білатайце, як паведамляе LRT.

Фота з фэйсбук-старонкі Агне Білатайце

Паводле яе слоў, на другім этапе за 40 млн еўра плануецца абсталяваць яшчэ 250 кіламетраў патрульнай трасы, а самы складаны — трэці — этап будзе ўключаць багністыя ўчасткі мяжы.

«Мы зробім усё, каб максімальна выкарыстоўваць гэтую інфраструктуру», — дадала міністарка.

Патрульная траса будзе мець шырыню да 3,5 метра і, наколькі гэта магчыма, будзе прыстасаваная для пешага патрулявання, для язды на джыпах, квадрацыклах і іншай спецыяльнай тэхнікі.

«Сітуацыя такая, што ў нас была гэтая патрульная траса ў некаторых месцах, але пры будаўніцтве і ўзвядзенні фізічнага бар'ера яе даводзілася рамантаваць і рэканструяваць. У некаторых месцах трасы для патрулявання не было», — дадала міністарка.

Білатайце падкрэсліла, што ў некаторых месцах ужо праклалі трасу для патрулявання, але цяпер яе неабходна адрамантаваць.

«Працы ідуць у складаных умовах. Мяжа ахоўваецца, на жаль, не ў гарадах, а ў раёнах, якія вельмі аддаленыя ад асноўных элементаў інфраструктуры. Ландшафт, вада, лес, забалочаныя месцы — такое геаграфічнае становішча ўскладняе працу падрадчыкаў», — заявіў кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Рустамас Любаевас.

Па словах Любаеваса, дагаворы падраду заключаныя з чатырма падрадчыкамі.

Пракладка трасы для памежнага патрулявання — гэта працяг праекта па ўзмацненні аховы знешніх межаў Еўрапейскага саюза (ЕС). Кошт гэтых прац складае каля 10 млн еўра. 75% гэтай сумы Літва атрымлівае з фондаў ЕС, іншая частка фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту.

На пытанне, ці скароцяць такія прэвентыўныя меры паток кантрабанды і нелегальнай міграцыі, начальнік пагранслужбы заявіў, што магчымасці для правакацый застаюцца, а кантрабандысты мяняюць тактыку.

Паводле яго слоў, сітуацыя з нелегальнай міграцыяй застаецца напружанай, але больш спрыяльнай, чым у суседніх краінах. Чакаюцца магчымыя пагрозы правакацый падчас саміту NATO, калі мігрантаў будуць скіроўваць да мяжы.

Агульная працягласць мяжы Літвы з Беларуссю складае 679 кіламетраў, з якіх больш за 100 кіламетраў праходзяць па берагах рэк і азёр.

Каментары

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

Усе навіны →
Усе навіны

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

Краўцоў разважае, чаму Лукашэнка не ідзе на перамовы з Захадам4

У Краснадарскім краі УСУ пацэлілі ў склад з боепрыпасамі

Мазырскі НПЗ пакуль так і не аднавіў аб'ёмы вытворчасці, якія былі да летняга ўрагану. Магчыма, робіць гэта свядома4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

Галоўнае
Усе навіны →