У кракаўскім беларускім выдавецтве Gutenberg выйшла кніга «Belarus: An Illustrated History», якая мае адкрываць гісторыю нашай краіны іншаземцам. Падзеі ў ёй апісваюцца ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя: перад чытачом разгортваецца сага пра людзей, што будавалі сваё жыццё на берагах Дзвіны, Дняпра і Нёмана. Кніга пра іх багоў і звычаі, пра лад жыцця і культуру. І безумоўна — пра бясконцыя выпрабаванні, войны і перамогі.
31 сюжэт прадыктаваны пані Гісторыяй і запісаны Уладзімірам Арловым. Іх героі як жывыя: вось малы Брачыслаў трымаецца за меч бацькі, задаволена пацірае рукі мангольскі хан, а вось вучыцца чытаць па-беларуску па адной з кніг Сымона Буднага шасцігадовы Леў з роду Сапегаў.
У кнізе вельмі шмат падрабязных ілюстрацый, якія праўдзіва паказваюць сцэны даўніх часоў.
Кракаўскае беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher ужо прадае кнігу на сваім сайце на ўвесь свет. Таксама яе можна набыць афлайн у Варшаве (Беларускі моладзевы хаб, плошча Канстытуцыі, 6 (pl. Konstytucjі 6), а неўзабаве і ў Вільні.
Частка накладу кнігі ўжо дастаўленая ў Злучаныя Штаты, таму беларусам Амерыкі найзручней набыць кнігу на litarka.com.
Фундатары кнігі — Беларускі дабрачынны фонд у Вялікабрытаніі і Павел Бераговіч.
«Gutenberg Publisher будзе не проста выдавецтвам, а і інтэлектуальнай прасторай». Стваральніца беларускага выдавецтва за мяжой — пра працу, грошы, надзеі і перспектывы
З'явіўся пазл «Бітва пад Оршай» і «Беларускі народны соннік»
«Нават Прыпяць моцна змяніла сваё рэчышча». Беларус з дапамогай ChatGPT стварыў унікальны сайт, дзе старадаўнія карты Беларусі можна параўнаць з сучаснымі
Каментары