Свет1010

Зяленскі афрыканцам: Ніякіх перамоў, пакуль расійскія войскі на ўкраінскай зямлі, не будзе

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што мірныя перамовы з Расіяй магчымыя толькі пасля поўнага вываду расійскіх войскаў з акупаваных тэрыторый. Гэтыя словы прагучалі на прэс-канферэнцыі ў Кіеве пасля перамоў з дэлегацыяй лідараў краін Афрыканскага саюза, паведамляе «Украінская праўда».

Уладзімір Зяленскі з прэзідэнтам ПАР Сірылам Рамафоса. Фота: Andrew Kravchenko / Bloomberg via Getty Images

«Сёння я выразна неаднаразова сказаў на нашай сустрэчы — дапусціць любыя перамовы з Расіяй зараз, калі акупант на нашай зямлі, — гэта значыць замарозіць вайну, замарозіць боль і пакуты…

Расія доўга спрабавала падмануць усіх з «Мінскам». Відавочна, што Расія спрабуе цяпер вярнуцца да сваёй старой прымітыўнай тактыкі падману. Але падмануць свет Расіі больш не ўдасца. Падмануць Украіну дакладна немагчыма.

Яшчэ раз падкрэслю: патрэбны рэальны мір, а значыць — рэальны вывад расійскіх войскаў з усёй нашай незалежнай зямлі», — выразна зазначыў Зяленскі.

Што да пытання паставак збожжа і іншых прадуктаў з Украіны, якое найбольш цікавіць афрыканскіх лідараў, то тут ён адзначыў:

«Пастаўка прадуктаў харчавання павінна быць надзейна гарантаваная, а права кожнага чалавека на ежу павінна быць забяспечана спыненнем любых спробаў такіх дзяржаў, як Расія, выкарыстоўваць пагрозу голаду і сацыяльнай нестабільнасці для шантажу народа».

Чытайце таксама:

Вось чаму прапанова краін Афрыкі дае вялікую надзею Беларусі

Афрыканскія краіны прапануюць Украіне і Расіі спіс умоваў для перамоў. Там згадваецца і Беларусь

Зяленскі: Калі контрнаступ будзе паспяховым, Расія прайграе вайну

Каментары10

  • стоп рашизм
    16.06.2023
    Переговоры возможны только когда всех рашистских оккупантов вышвырнут обратно на масковию!
  • Своих не жалко
    16.06.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Рэальнасьць
    17.06.2023
    Зяленскі мае рацыю й зусім не неразумна. Дрэнныя паводзіны не павінны ўзнагароджвацца. Расеі даволі лёгка вывесьці свае войскі з Украіны, хоць гэта можа азначаць, што Расея павінна праглынуць сваю падманную пыху й зьмірыцца з рэальнасьцю. Тым не менш, гэта правільна.

Лукашэнка стаў прадзедам16

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам16

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →