Стала вядома, што трасу Р-28 Мінск — Маладзечна — Нарач плануюць пашырыць на адным участку і зрабіць чатырохпалоснай. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце Мінскага райвыканкама.
У паведамленні гаворыцца, што рэканструкцыя з пашырэннем да чатырох палос пройдзе на ўчастку ад 26,6 да 32-га кіламетра. Акрамя таго, прыбяруць левыя павароты на ўездзе і выездзе з вёскі Лашаны з далейшай арганізацыяй транспартнай развязкі.
У ведамстве адзначылі, што ў якасці дарожнага пакрыцця быў абраны цэментабетон, а на прымыканнях і з'ездах транспартных развязак пакрыццё, як паведамляецца, будзе асфальтабетонным.
Па гэтым праекце абмеркаванне і падрыхтоўка дакументаў будуць праходзіць да лістапада. Што тычыцца самога рашэння па рэканструкцыі, то мяркуецца, што яно будзе прынята да канца 2023 года.
Каментары