Пра здарэнне паведамляе Tochka.by са спасылкай на МЗС Беларусі. Транспарт успыхнуў на тэрыторыі Ліпецкай вобласці, турысты кіраваліся ў Кабардзіна-Балкарыю.
«Падчас пажару ніхто не пацярпеў, але пры эвакуацыі адна пасажырка атрымала траўму, яе даставілі ў бальніцу. На гэты момант аддзяленне пасольства Беларусі ў Смаленску высвятляе абставіны здарэння», — адзначылі ў ведамстве.
Высветлілася, што аўтобус аднаўленню не падлягае.
У транспартным сродку знаходзіліся 49 пасажыраў, з іх 13 дзяцей. Па інфармацыі УМУС Расіі па Ліпецкай вобласці, пацярпелая — жанчына 1968 года нараджэння.
Каментары