Мінінфарм ануляваў пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі газеты «Народная Воля».
Матывуецца гэта рашэнне тым, што «выпуск гэтага друкаванага СМІ не ажыццяўляецца на працягу шасці месяцаў запар».
Папяровая версія газеты «Народная Воля», зрэшты, і так не магла выходзіць ужо больш за два з паловай гады. Рэдакцыя была вымушаная спыніць друк газеты ў лістападзе 2020 года пасля таго, як улады забаранілі з ёй супрацоўнічаць усім беларускім друкарням і перакрылі магчымасці друкавацца за мяжой.
З таго часу выданне выходзіць толькі ў інтэрнэце ў выглядзе сайта і PDF-версіі.
Каментары