Кіраўнік АўтаВАЗа не змог завесці новую Lada Aurа. Пад капот давялося лезці міністру фінансаў Расіі
Максім Сакалоў прэзентаваў на Пецярбуржскім міжнародным эканамічным форуме новы прэміяльны аўтамабіль Lada Aurа. Але нешта пайшло не так, і легкавік не запрацаваў.
Міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў залез пад капот і завёў машыну.
Як пасля напісалі расійскія медыя, машына не запрацавала, бо пасля папярэдняй паездкі яе заглушылі, але перадача нібыта засталася ўключанай.
Каментары