Спявачку, якая адраклася лукашэнкаўскай стыпендыі, змясцілі ў СІЗА
Патрыцыю Свіціну будуць судзіць па крымінальнай справе.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_06/photo_2023-06-16111043-bcybb.jpeg.webp)
Пра гэта паведамляе «Вясна».
Міліцэйскае відэа з затрыманай дзяўчынай з'явілася 18 мая. На ім яна расказвае, што была лаўрэатам стыпендыі па падтрымцы таленавітай моладзі. У 2020 годзе, паводле яе ўласных слоў, «удзельнічала ў пратэстах», «выходзіла на дарогу» і ў складзе калоны «перакрывала рух транспарту».
Яе вінавацяць таксама ў публікацыі ў сацсетках «негатыўных паведамленняў» пра сілавікоў, пра вайну і нібыта ў «распальванні варожасці і нянавісці паміж славянскімі народамі».
Па інфармацыі праваабаронцаў, Патрыцыю перавялі ў Жодзіна, паводле папярэдняй інфармацыі, ёй інкрымінаваны «народны» артыкул 342 КК.
Каментары