Аўто44

«Дынаміка палохае». У Беларусі ўстрывожыліся экспансіяй кітайцаў на аўтамабільны рынак

У Мінску занепакоеныя ростам долі кітайскіх брэндаў на беларускім і расійскім рынках аўтамабіляў і грузавой тэхнікі. Першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў, выступаючы на форуме ў Пецярбургу, заклікаў падтрымаць мясцовых вытворцаў і ўвесці ў дачыненні да кітайскіх кампаній антыдэмпінгавыя меры, пра гэта піша Office Life.

Калаж: drom.ru

Беларусь мае намер ініцыяваць усе магчымыя механізмы для абароны сваіх вытворцаў: ад павышэння імпартных пошлін да антыдэмпінгавых і «спецабаронных» мер.

Паводле слоў беларускага віцэ-прэм'ера, рынак страчваюць як беларускія, так і расійскія вытворцы. Напрыклад, МАЗ за першы квартал 2023 года зменшыў сваю прысутнасць на расійскім рынку з 8,9 да 3,5%, а КамАЗ — з 38 да 17%.

«Дынаміка палохае. За тры месяцы 2022 года доля брэндаў у сегменце грузавой тэхнікі з Кітая ў Расію складала ўсяго 9,5%, а за тры месяцы 2023 года — павялічылася амаль да 58%», — заявіў Снапкоў.

Ён заўважыў, што збольшага кітайскія кампаніі прыходзяць у Беларусь і Расію праз вакуум, звязаны са знікненнем заходніх брэндаў, але пры гэтым

нават без прэферэнцыйных тарыфаў іх цэны на электробусы, трактары і пагрузчыкі ў 2-3 разы ніжэйшыя, чым у расійскіх і беларускіх вытворцаў.

У Беларусі доля кітайскіх аўтамабіляў на рынку новых легкавых аўтамабіляў ацэньваецца ўжо прыкладна ў 80%. У Расіі колькасць кітайскіх аўтадылераў яшчэ летась перавысіла расійскія ў 1,5 разу.

Генеральны дырэктар кампаніі «БелДжы» Генадзь Свідзерскі раней адзначаў, што праз наяўнасць у Кітаі ўласных вытворчасцяў запчастак канкураваць з імі па цане вельмі складана нават з улікам выдаткаў на дастаўку.

Каментары4

  • mikola
    15.06.2023
    Kitai=Geta SILA!
  • даведка
    15.06.2023
    По-настоящему встревожитесь, когда Коля из пекинского турне привезёт полутораметровую китоянку в отчий дом.
  • Айці
    15.06.2023
    даведка, резиновую??? 😂

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне15

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11811

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў2

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту8

У іспанскіх Пірэнеях адбылася аварыя лыжнага пад'ёмніка, дзясяткі пацярпелых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне15

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →