Грамадства88

Былы палітвязень Зміцер Фурманаў пайшоў працаваць у дастаўку ежы

У Вільні мужчына ўладкаваўся кур'ерам у службы дастаўкі Wolt і Bolt food. Развозіць замовы Зміцер на ровары. Былы палітвязень расказаў «Нашай Ніве», колькі ў яго атрымліваецца зарабляць і чаму абраў такую працу.

Фота: сацыяльныя сеткі

Яшчэ ў 2019-м Зміцер хацеў увайсці ў IT. Тады пайшоў на курсы распрацоўшчыкаў у ПВТ у Горадні. 

Да гэтага мужчына дзесяць гадоў адпрацаваў інжынерам на дзяржаўным прадпрыемстве «Гроднааблаўтатранс». 

«Праз нізкі заробак вырашыў мяняць сферу дзейнасці, — тлумачыць ён. — Пра IT думаў даўно. Хацеў на праграміста вучыцца ў Горадзенскім дзяржаўным універсітэце. Здаў ЦТ, праходзіў на платнае, але ж на той момант — у 2002-м — падаў ужо дакументы ў Маскоўскі дзяржаўны адкрыты ўніверсітэт (быў філіал іх у Горадні). Там была завочная форма навучання на інжынера-механіка, і я праходзіў на бясплатнае. Таму пайшоў туды, каб не плаціць за навучанне». 

У 2020-м Зміцер паспеў схадзіць на сумоўе толькі ў адну IT-кампанію. Пасля пачалася пандэмія, вакансій у гэтай сферы амаль што не было.

«Тады на сумоўі выявілася, што ў мяне недастатковы ўзровень англійскай мовы. У Горадні стаў займацца на курсах. А пасля — арышт, турма (Зміцер быў сябрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай і быў затрыманы наўпрост на пікеце па зборы подпісаў 29 мая 2020 года, у выніку яго асудзілі да двух гадоў калоніі па «народным» артыкуле 342. — НН.) Калі выйшаў — восенню 2021-га, вырашыў, што буду зноў спрабаваць ісці ў IT.

Скончыў яшчэ адны курсы па праграмаванні. Тут пачалася вайна, зноў з'явіліся праблемы ў IT.

Атрымліваецца, ужо паўгода шукаю працу ў IT. У розныя кампаніі адсылаў рэзюмэ, але ніякіх прапаноў не атрымаў. Жыць неяк далей трэба: і ў краму хадзіць, і кватэру здымаць. Пайшоў працаваць кур'ерам». 

Развозіць замовы Зміцер на ровары. Працуе 6 гадзін, за дзень у сярэднім атрымлівае каля 50 еўра «на рукі». 

За гадзіну, па словах мужчыны, можна зарабіць ад 7 да 11 еўра. 

«Працую 4-5 дзён на тыдзень, — кажа ён. — Графік такі, што можна працаваць, калі захочаш, нават ноччу. Заробак залежыць ад дня тыдня, у пятніцу і выходныя за кошт таго, што шмат замоў, больш атрымліваеш.

Учора, дарэчы, было дзве замовы ад беларусаў. Беларусаў пазнаю па імёнах, іх у прыкладанні бачна. То я з імі адразу па-беларуску пачынаю размаўляць.

У Вільні нават існуе цэлая суполка беларускіх кур'ераў».

Калі ідзеш працаваць у дастаўку, афармляеш індывідуальную дзейнасць.

«Гэта нескладана: проста падаеш заяўку, на наступны дзень атрымліваеш сертыфікат (гэта працуе толькі для тых, хто мае від на жыхарства ў Літве). Таксама плаціш, вядома, падатак. Ён каля 60 еўра ў месяц.

Буду далей шукаць працу ў IT. Цяпер знайшоў стажыроўку на Java-праграміста. Трэба будзе здаць для гэтага тэст па англійскай. Не ведаю, ці атрымаецца, паспрабую», — падсумоўвае Зміцер. 

Каментары8

  • Бывалы
    15.06.2023
    Сапраўдны мужык, дочкам Максіма варта прыгледзецца
  • Ціхушка
    15.06.2023
    Малайчына, хлапчук! Хай набіраецца эўрапейскага вопыту на літоўскім Балце. Прызначым яго міністрам транспарту ў Новай Беларусі!
  • шыс
    15.06.2023
    кэсык апает - нот бэд. в быдло конторе Гроднааблаўтатранс - явно столько не плотят

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі2

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі

Усе навіны →
Усе навіны

Круты назваў, колькі подпісаў сабралі за Лукашэнку20

Гамяльчанку на «лексусе» 80 разоў каралі за парушэнне ПДР. Гэтым разам яна настаяла на крыміналцы2

Чаму не ўратавалі Алеся Пушкіна? Тлумачыць былы кіраўнік турэмнай медыцыны Беларусі24

Карпенка заявіў, што за членамі выбарчых камісій сачылі замежныя спецслужбы, таму спісы камісій не будуць публікаваць26

Кампанія, якая стварыла ChatGPT, увайшла ў вайсковы бізнэс

Паўстанцы ўвайшлі ў Дамаск. Урад заявіў пра гатоўнасць перадаць уладу. Дзе Асад, невядома39

IT-прадпрымальнік Ігар Маханёк пра стартапы: Калі вы пішаце мне па-руску, то вы для мяне не свой73

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?2

Арына Сабаленка ўвайшла ў топ-5 спартсменак, якія ў 2024 годзе зарабілі найбольш грошай7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі2

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі

Галоўнае
Усе навіны →