Грамадства1717

У БДТУ зладзілі паказальны суд над двума студэнтамі. Яшчэ 30 чакаюць чаргі

Пра чарговы паказальны суд ва ўніверсітэце расказалі ў сюжэце БТ. Студэнтаў затрымліваў КДБ.

Так студэнтаў прывезлі на суд. Скрын відэа БТ

14 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце прайшоў суд над двума студэнтамі — Максімам Міхнічам і Данілам Лук'янавым.

У сюжэце паказалі кадры затрымання аднаго з іх: хлопца прымушаюць выйсці з паднятымі рукамі і стаць на калені. На затрыманне, мяркуючы па кадрах, выехалі чацвёра экіпіраваных сілавікоў, у шлемах і бронекамізэльках (на форме аднаго з іх бачны надпіс «КДБ»).

Затрыманне студэнта. Скрын сюжэта БТ

Студэнтаў судзілі па адміністрацыйным артыкуле 17.10 (Прапаганда ці публічны паказ, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі).

Хлопцы, паводле сюжэта, зігавалі, кідалі адзін аднаму стыкеры з Гітлерам і нацысцкай сімволікай і жарты на тэму ў чаце.

У сюжэце паказалі прыклады таго, што было, як сцвярджаецца, у чаце. Скрын сюжэта БТ
Як «доказ віны» паказалі нават гэту карцінку

Абодвум далі па 15 сутак і канфіскавалі тэлефоны.

«Пра перавод на другі курс давядзецца, мяркуючы па ўсім, забыць. Цяпер сесія — яны не ходзяць. Адлічэнне пагражае аўтаматычна», — кажа прапагандыстка Настасся Бенедзясюк.

Апроч сённяшняга суда, быў яшчэ адзін на мінулым тыдні. У сюжэце кажуць, што збіраюцца асудзіць яшчэ 30 чалавек.

Каментары17

  • alex
    15.06.2023
    Альма-матэр, давай, да свiданья! Пазорышча.
  • Gorliwy Litwin
    15.06.2023
    Ёсць яшчэ куды развівацца. Можна ж паказальна вешаць пасля паказальных судоў. І потым семестр не здымаць трупы. Вось гэта будзе стымуляваць вучобу. А што такое вучоба? Выхаванне лаяльнасці да звычаяў дадзенага соцыюму
  • Непісьменны
    15.06.2023
    Універсітэт-суд, усе што трэба ведаць пра лукашысцкую адукацыю.

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі6

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Вусы, лапы, пашпарт Новай Беларусі — вось мае дакументы». Найлепшыя твіты тыдня3

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11811

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў2

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі6

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Галоўнае
Усе навіны →