«Вырашыў прадэманстраваць украінцам, да якой ступені апусціліся іх медыя». Дэлімханаў знайшоўся, і Кадыраў «пераабуўся»
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў напісаў у тэлеграме новы пост, у якім паведамляе, што з ягоным «братам» Адамам Дэлімханавым усё, маўляў, у парадку, а ранейшы пост, дзе ён за яго трывожыўся і прапаноўваў грошы ўкраінскай разведцы — элемент дэзынфармацыйнай спецаперацыі.
«Адам Султанавіч жывы і здаровы, нават не паранены. Я гэта ведаў з самага пачатку фэйкавага ўкіду, але вырашыў прадэманстраваць усім, у першую чаргу ўкраінцам, да якой ступені апусціліся іх медыя. Гэта наколькі трэба не паважаць сваю аўдыторыю, каб нахабна хлусіць, загадзя ведаючы, што хлусню могуць абвергнуць. А калі я падліў алею ў агонь, ужо і аўтары фэйку самі паверылі ў сваю казку», — піша Кадыраў.
Таксама Кадыраў апублікаваў фота, на якім яны разам з Дэлімханавым (трэці злева) і яшчэ двума чачэнцамі сядзяць перад нейкай картай.
Перад гэтым украінскія тэлеграм-каналы напісалі, што паплечнік Кадырава быў забіты ўкраінскімі Сіламі спецыяльных аперацый у Прыморску Запарожскай вобласці, а таксама што там трапіў пад абстрэл цэлы картэж кадыраўцаў, аж да 200 адзінак.
Расійскі падпалкоўнік, якога паланілі «вагнераўцы», заявіў, што тыя здалі каардынаты кадыраўцаў украінцам
«Адзін аднаго ведаем яшчэ з 1-й і 2-й вайны ў Чачні». Перапалка «кадыраўцаў» і «прыгожынцаў» выйшла на новы ўзровень
«Гавары месца, дзе пабачымся». Паплечнікі Кадырава наехалі на Прыгожына і прапанавалі высветліць адносіны
Кадыраў зрабіў шоу з сустрэчы каня і дадаў яшчэ больш фантастычнасці ў версію пра яго вяртанне
Каментары