Расійскі падпалкоўнік, якога паланілі «вагнераўцы», заявіў, што тыя здалі каардынаты кадыраўцаў украінцам
Сёння стала вядома, што ва Украіне быў паранены блізкі паплечнік кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава Адам Дэлімханаў. Кадыраў нават прапаноўваў украінскаму боку грошы за інфармацыю пра яго здароўе. Былы камандзір 72-й мотастралковай брыгады Мінабароны РФ, падпалкоўнік Раман Венявіцін, які стаў знакамітым тым, што трапіў у палон да «вагнераўцаў», заявіў, што гэта «прыгожынцы» здалі кадыраўцаў украінцам.
Венявіцін напісаў у сваім тэлеграм-канале, што «вагнераўцы» «адпомсцілі Рамзану Кадыраву, які раней прыгразіў расказаць пра крыніцы багацця Прыгожына», што пастаўляе харчаванне для расійскай арміі.
Паводле расійскага падпалкоўніка, «Адам Дэлімханаў, правая рука прэзідэнта Чачні, знаходзіцца ў цяжкім стане пасля прыцэльнага артылерыйскага абстрэлу з боку» ўкраінцаў.
«Працавалі прыцэльна і вельмі інтэнсіўна», — сцвярджае Венявіцін.
Паводле яго, страты ў «кадыраўцаў» «істотныя».
«Для эвакуацыі выклікалі 12 бартоў, якія, на шчасце, спрацавалі аператыўна. Параненым, наколькі ведаю, дапамагаюць. Магчыма, хоць гэты інцыдэнт прымусіць нарэшце пачаць прымаць усе неабходныя меры ў дачыненні да асабіста Прыгожына і іншых «бізнэсменаў» з каманднага складу групы «Вагнер», якія заўсёды выкарыстоўвалі Расію выключна для асабістага ўзбагачэння, не грэбуючы нават непасрэдным супрацоўніцтвам з ворагам!» — напісаў Венявіцін.
Адам Дэлімханаў — стрыечны брат і правая рука Кадырава — нядаўна сам трапіў у публічную перапалку з «прыгожынцамі».
Ён назваў Прыгожына «блогерам» і прапанаваў вырашыць пытанні пры сустрэчы — «як мужчына з мужчынам».
Прыгожын у адказ на заклік Дэлімханава «пазначыць час і месца» заявіў, што яго кантакты вядомыя ўсім удзельнікам дыскусіі.
А сузаснавальнік «Вагнера» Дзмітрый Уткін нагадаў «кадыраўцам» пра 1-ю і 2-ю вайну ў Чачні, калі яны ваявалі па розныя бакі.
«Адзін аднаго ведаем яшчэ з 1-й і 2-й вайны ў Чачні». Перапалка «кадыраўцаў» і «прыгожынцаў» выйшла на новы ўзровень
«Гавары месца, дзе пабачымся». Паплечнікі Кадырава наехалі на Прыгожына і прапанавалі высветліць адносіны
«Пачвары смярдзючыя, вы што робіце?» Прыгожын накінуўся на Мінабароны Расіі
Прыгожын заявіў, што Расія «абасралася», а «ўкраінцы адны з наймацнейшых у свеце»
Каментары