Літва і Польшча заклікалі НАТА адказаць на размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі
Размяшчэнне Расіяй тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі патрабуе адэкватнага адказу з боку Паўночнаатлантычнага альянсу, лічаць лідары ўсходнееўрапейскіх краін, якія мяжуюць з Беларуссю. У прыватнасці, НАТА неабходна паляпшаць планы па абароне краін Балтыі, заявіў выданню Financial Times міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.
Цяперашнія планы рэагавання на крызіс, як, напрыклад, расійскае ўварванне, Ландсбергіс лічыць дастатковымі, але лічыць, што неабходныя і дадатковыя меры, каб супрацьстаяць пастаянным пагрозам Расіі ў адрас краін рэгіёна.
Неабходна ўмацаваць пастаянную абарону краін Балтыі ў цэлым і Літвы ў прыватнасці, «таму што наша тэрыторыя ўразлівая», сказаў міністр.
НАТА ўжо размясціла ў Літве, Латвіі і Эстоніі дадатковыя батальёны, вядуцца перамовы аб павелічэнні паставак узбраенняў. Але ўжо падрыхтаваныя планы і тыя, што распрацоўваюцца, добрыя толькі ў выпадку крызісу, а трэба думаць, сцвярджае Ландсбергіс, і пра часы перад ім:
«Што рабіць у мірны час? Якое пасланне мы робім Пуціну? На жаль, пакуль такога паслання няма».
Адрэагаваць на размяшчэнне расійскай ядзернай зброі заклікаў і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.
«Я абсалютна ўпэўнены, што такая сітуацыя патрабуе недвухсэнсоўнага адказу НАТА», — заявіў ён у панядзелак напярэдадні перамоў з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам і канцлерам Германіі Олафам Шольцам.
Лукашэнка заяўляе, што кіраваць ядзернай зброяй будзе ён: «Ніякага вагання не будзе»
ЗША не бачаць пагрозы ядзернай вайны з-за размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі
Размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі пачнецца пасля 7-8 ліпеня — Пуцін
Столтэнберг: Пагадненне аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі непрымальнае
Каментары