У беларускіх бібліятэках праводзяць ідэалагічныя чысткі фондаў — «Радыё Свабода»
З лютага гэтага года ў беларускіх бібліятэках пачаліся праверкі аддзеламі культуры і ідэолагамі. З паліц загадалі прыбраць гістарычныя кнігі, выдадзеныя ў 1990-я, але не толькі, даведалася «Радыё Свабода».
«У нашай раённай бібліятэцы прайшла «інвентарызацыя». Ідэолагі з аддзела культуры сказалі прыбраць з паліц — пакуль не паліць, праўда, а здаць у архіў кнігі па гісторыі, выдадзеныя ў 90-я гады. Нават тыя, дзе няма бел-чырвона-белага сцяга ці «Пагоні». Такія кнігі, дарэчы, у нас даўно прыбраныя ў архіў. Адназначна сказалі схаваць у архіў кнігі Святланы Алексіевіч, кнігі пра паўстанне 1863 года, пра асобу Кастуся Каліноўскага», — расказала на ўмовах ананімнасці супрацоўніца адной з раённых бібліятэк.
Па інфармацыі «Свабоды», чысткі праходзяць з лютага 2023 года і ў школьных бібліятэках. Там загадалі прыбраць падручнікі па гісторыі, выдадзеныя ў 90-я гады, і некаторыя гістарычныя кнігі.
«Наконт кніг Васіля Быкава сказалі «правесці інвентарызацыю». Іх не гаварылі прыбіраць, а толькі палічыць — колькі кніг, якія менавіта творы ёсць. Але ж яго праходзяць у школьнай праграме», — расказала крыніца «Свабоды».
Чытайце таксама:
«Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча: мастацкая кніга пра 2020-ы. Балючая для многіх
Каментары