У Кіеве аблілі зялёнкай і кінулі ў сметніцу дэпутата, які абразіў дзяўчыну загінулага Героя Украіны
У аўторак у Кіеве аблілі невядомай вадкасцю і зялёнкай ды кінулі ў сметніцу экс-нардэпа Тараса Чарнавола за тое, што ён назваў ваярку Аліну Міхайлаву «падалігархічнай ш*арай», піша «Украінская праўда».
Чарнаволу патлумачылі, што ён абразіў жанчыну, якая цяпер ваюе ў Бахмуце.
Чорновола облили зеленкою та кинули в смітник за образу дівчини Да Вінчі https://t.co/mLtddYxLeP pic.twitter.com/nr9W4KSyPs
У адказ Чарнавол адказаў, што нікога не абражаў і будзе тэлефанаваць праваахоўнікам, каб заявіць, што на яго напалі.
Урэшце яго аблілі зялёнкай, невядомым рэчывам з бутэлькі і кінулі ў сметніцу.
В соцмережах гуляє відео, де колишнього регіонала, політичну проститутку і керівника штабу Януковича кидають до смітника.
По-перше, неймовірно тішусь, що славні традиції сміттєвої люстрації живі. Регіонали і запроданці мають оглядатись, а не умнічать по телебаченню. pic.twitter.com/tOqQ5wAELn
Чарнавол — сын выбітнага ўкраінскага дзеяча Вячаслава Чарнавола, які ў 2004 годзе быў кіраўніком штаба Віктара Януковіча.
29 мая Тарас Чарнавол апублікаваў у тэлеграм-канале фрагмент інтэрв'ю Міхайлавай журналістцы Яніне Сакаловай, які пракаментаваў, што «зялёна-ватных брыдот» запрашаюць на перадачы, а «сумленным людзям» і слова не даюць сказаць.
Аліна Міхайлава — кіраўнік медыцынскай службы батальёна «Ваўкі да Вінчы», дзяўчына героя Украіны Дмытра Кацюбайлы з пазыўным «Да Вінчы», камандзіра батальёна «Ваўкі Да Вінчы», які загінуў у сакавіку ў баях пад Бахмутам.
Каментары