Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на сярэдзіну чэрвеня.
У сераду пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах навальніцы.
Ноччу + 7..+ 13°С, па поўначы краіны месцамі + 4..+ 6°С, днём +20..+26°С. У Мінску +22°С.
15 чэрвеня пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе чакаюцца дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу + 9..+ 15°С, максімальная тэмпература днём + 23..+ 28°C, у паўднёва-заходніх раёнах Беларусі яна складзе + 19..+22°С. У Мінску — да +27°С.
16 чэрвеня пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе пройдуць дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы. Ноччу + 9..+ 16°С, днём + 24..+ 29°С, у паўднёва-заходніх раёнах +19..+23°С.
Каментары