Эканоміка

Сярэдні перавод з-за мяжы складае 271 даляр

Са студзеня па сакавік беларусы атрымалі пераводаў з-за мяжы на 42 мільёны далараў.

Фота: «Наша Ніва»

Сярэдняя сума аднаго з іх склала 271,48 даляра. Летась яна перавышала 298 даляраў, піша Blizko.by.

З Беларусі за першы квартал было адпраўлена пераводаў на 32,9 мільёна даляраў. Сярэдняя сума аднаго перавода — 211 даляраў. У 2022 годзе яна была роўная 393,86 даляра.

Атрымлівалі і адпраўлялі пераводы ў асноўным праз сэрвісы «Юністрым», «Залатая Карона», Money Gram, Contact або «Сбербанк анлайн». Пры гэтым з Беларусі грошы перасылалі найчасцей праз Сбербанк і «Залатую карону», а атрымлівалі — праз усё тую ж «Залатую карону» і Money Gram.

У мінулым годзе асноўнай валютай пераводаў быў расійскі рубель. Часцей за ўсё беларусы пераводзілі грошы адрасатам у Расію і Грузію, а атрымлівалі з Расіі і ЗША.

Сума пераводаў з Беларусі пры гэтым склала больш за 241,8 мільёна даляраў, а ў Беларусь — каля 296,2 мільёна.

Каментары

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі афрыканцаў падманам прымусілі будаваць беспілотнікі2

Міністр абароны Ізраіля паабяцаў, што атака на Іран будзе «смяротнай, дакладнай і нечаканай»4

Сіноптыкі анансавалі моцныя дажджы на пятніцу1

Мінск патанае ў густым тумане1

Беларуска выйграла конкурс «Місіс Сусвет 2024»12

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →