Грамадства1111

«Гэта жах. Мы — святыя». Лукашэнка заявіў, што на наступных выбарах будзе заўзець за Трампа

Наведваючы сёння прадпрыемства па вытворчасці боепрыпасаў у Мінскай вобласці, Лукашэнка паразважаў пра палітычную сітуацыю ў ЗША.

Лукашэнка з прыжмурам глядзіць на кіраўніка Мінскай вобласці Турчына. Фота: ягоная прэс-служба

Так, разважаючы пра выбары ў Злучаных Штатах, Лукашэнка адзначыў, што пытанне, хто стане чарговым кандыдатам на пасаду прэзідэнта і выйграе выбарчую гонку, не такое важнае. «Байдэн там, не Байдэн. Што скажуць, тое і робіць. Ён што, сам прымае рашэнні? Прымаюць адпаведныя людзі. Таму там неверагоднае можа адбыцца».

Па апытаннях Джо Байдэн прайграе Дональду Трампу. Але і гэты факт ні пра што не гаворыць, падзяліўся меркаваннем Лукашэнка.

«Вы ведаеце, як праводзяцца выбары ў ЗША. Па пошце ці грошы заплацілі — у скрыню накідалі. Гэта жах! Мы святыя. Наша «дыктатура» святая ў параўнанні з іх «дэмакратычнымі» выбарамі. Гэта кашмар. Калі ўсе гэтыя нюансы ўлічыць, то хто яго ведае, што там адбудзецца, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Але калі перамагае Трамп… Адна рэч — перадвыбарчая кампанія, калі ўсе могуць прыгожа прамаўляць. Але казаць — гэта адно, а вырашаць пытанні — гэта зусім іншае. Машына ў Амерыцы працуе, і супраць гэтай машыны ніводны прэзідэнт не пойдзе. Таму што ў яго і паўнамоцтвы іншыя, чым, дапусцім, у Лукашэнкі ці Пуціна».

Разам з тым Лукашэнка лічыць, што Дональд Трамп больш рашучы і можа прымаць рашэнні насуперак тым, хто кантралюе сітуацыю.

«Яму давядзецца (калі нават не ў поўным аб'ёме, але часткова) выконваць свае абяцанні па спыненні вайны, бо занадта відавочна ён пра гэта сказаў: «Суткі — і я б вырашыў пытанне». Будзем за яго заўзець, каб ён прыйшоў да ўлады і за суткі спыніў гэтую натаўскую машыну, якая сёння ваюе супраць Расіі», — дадаў Лукашэнка.

Каментары11

  • дзядок
    13.06.2023
    Па пошце ці грошы заплацілі — у скрыню накідалі.


    https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/318994
    Лукашэнкаўская кансультацыя, як праводзіць выбары.

    ў яго і паўнамоцтвы іншыя, чым, дапусцім, у Лукашэнкі ці Пуціна


    https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/318994
    Гэта праўда. Таму лукашэнкаўска-ярмошынскія фінты ў Амерыцы і не праходзяць.
  • даведка
    13.06.2023
    Лукашенко вот для того и засиделся, не хочет уходить шестой срок подряд, чтобы не повторить судьбу Трампа.
  • Алек. Ру
    13.06.2023
    Вось і пра Луку можна смела запытаць:Гэта ëн прымае рашэнні? Не, што яму скажуць (у крамлі) , тое ëн і зробіць.

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады18

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне дзіця два месяцы крала цацкі з крамы. Яго маці хоча падаць у суд на прадаўцоў6

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў4

На мяжы затрымалі каля 20 дальнабойшчыкаў 5

Метэарыт упаў у Мінскай вобласці. Ахвотныя могуць далучыцца да пошукаў14

54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі4

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы31

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады18

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →