Грамадства22

Стала вядома, дзе будзе адбываць пакаранне Павел Белавус

Асуджанага на 13 гадоў калоніі дырэктара Symbal.by і папулярызатара беларускай культуры Паўла Белавуса перавялі ў шклоўскую калонію № 17. Пра гэта ў фэйсбуку напісала яго жонка.

Павел Белавус падчас абвяшчэння прысуду. Скрыншот відэа

«Кажа, што ўспрымае гэта як вандроўку, але крыху іншы фармат», — напісала яна.

Зараз можна яму дасылаць лісты ў Шклоў з пазнакай «каранцін»: Белавус Павел Мікалаевіч 1987 года нараджэння, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8.

Паўла Белавуса затрымалі 15 лістапада 2021 года і першапачаткова яму давалі адміністрацыйныя суткі, але потым была заведзена крымінальная справа.

Паўлу было выстаўлена абвінавачанне адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса:

— ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве);

— ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);

— ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);

— ч. 1 арт. 361-1 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем).

Суд над Паўлам Белавусам пачаўся 20 лютага 2023 года і доўжыўся амаль тры месяцы. Працэс вяла Жанна Брысіна.

Па артыкуле за здраду дзяржаве ён атрымаў самы вялікі тэрмін — 10 гадоў і штраф памерам 500 базавых велічынь (18,5 тысячы рублёў). Акрамя таго, яго прызналі вінаватым у арганізацыі групавых дзеянняў, што парушаюць грамадскі парадак, і прысудзілі за гэта тры гады калоніі. За публічныя заклікі да захопу ўлады — чатыры гады, за кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем — чатыры гады пазбаўлення волі.

Агулам суд прызначыў пакаранне Паўлу Белавусу ў выглядзе 13 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары2

  • Гурток антылукашызму
    13.06.2023
    Паўлу вытрымкі і моцы! Бо, на жаль, хутка гэта не скончыцца. Жыве Беларусь!
  • даведка
    13.06.2023
    Не каждому оказывается такая честь сидеть в колонии, в которой когда-то руководил первый президент Лукашенко.

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»31

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія МіГ-31К ужо не ў Беларусі?1

Партугалія пачне выдаваць гуманітарныя візы. Іх змогуць атрымаць і беларусы

Паўночнакарэйскія войскі ўжо на тэрыторыі Украіны — The Washington Post

«Квадроберства ў Беларусі існуе даўно». Найлепшыя твіты тыдня8

Беларусы адпачылі ў Еўропе, патраціўшы па 200 еўра на чалавека за 12 дзён1

Туск хоча пастрожыць міграцыйную палітыку ў Польшчы, але актыўна прыцягваць працоўныя рэсурсы6

Тры маляўнічыя прысядзібныя паркі, якія варта наведаць увосень2

За апошнія два дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 11 рэкордаў цяпла

Лукашэнка спадзяецца, што расіяне знойдуць яму нафту на Гомельшчыне8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»31

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»

Галоўнае
Усе навіны →