Завод «Крымскі тытан». Фота: «Крым. Реалии»

Завод «Крымскі тытан». Фота: «Крым. Реалии»

«З-за ўчыненага ворагам тэракта на Кахоўскай ГЭС і, як следства, адсутнасці вады ў Паўночна-Крымскім канале працэсы вытворчасці на заводзе «Крымскі тытан» у Армянску парушаныя да крытычнага ўзроўню.

Аднавіць працу ў мінімальна належным рэжыме расіяне лічаць немагчымым. На тэрыторыі часова акупаванага Армянска цыркулюе інфармацыя аб магчымым спыненні працы «Крымскага тытана», — гаворыцца ў паведамленні. 

У той жа час, паводле ГУР, інжынерныя падраздзяленні акупацыйнай арміі цягам апошніх некалькіх дзён мініруюць цэхі прадпрыемства, якія пакуль працягваюць працаваць, а таксама закладваюць выбухоўку на заводскай і прылеглай да завода тэрыторыі.

«Тэракт на прадпрыемстве «Крымскі тытан», да якога рыхтуюцца расійскія захопнікі, будзе азначаць штучную тэхнагенную катастрофу, жахлівую па сваіх наступствах», — піша ГУР.

На халадзільным абсталяванні «Крымскага тытана» выкарыстоўваецца каля 200 тон тэхналагічнага аміяку, удакладняе «УП». 

Чытайце таксама:

Расейцы ўзарвалі дамбу Кахоўскай ГЭС. Гэта катастрофа, наступствы якой цяжка пралічыць

Што неабходна ведаць пра Кахоўскую ГЭС і да чаго можа прывесці яе падрыў

Усе жывёлы ў заапарку Новай Кахоўкі загінулі. Выжылі толькі лебедзі і качкі

Зяленскі: На чале Расіі стаяць нелюдзі, і гэта сёння найбольшая катастрофа для планеты

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
25