Грамадства1919

У гарадах Беларусі прайшлі шматлюдныя працэсіі Божага Цела ФОТЫ

У нядзелю 11 чэрвеня па вуліцах Мінска прайшла традыцыйная эўхарыстычная працэсія. Фотарэпартаж публікуе Catholic.by. Працэсіі прайшлі і ў іншых гарадах.

Фота тут і далей: Catholic.by

Раніцай духавенства і вернікі з усіх парафій беларускай сталіцы сабраліся каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы.

На палявым алтары, усталяваным побач з залатагорскай святыняй, адбылася святая Імша, якую ўзначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Разам з прадстаўніком Папы Францішка ў нашай краіне маліліся Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Генеральныя вікарыі архідыяцэзіі біскупы Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB, а таксама больш за два дзясяткі душпастыраў, якія нясуць служэнне ў сталіцы, у тым ліку і з грэка-каталіцкай супольнасці.

Працэсія з Залатой Горкі рушыла ў бок плошчы Перамогі. На пачатку шэсця неслі крыж, далей ішлі мужчыны з касцёльнымі харугвамі, а таксама прадстаўнікі каталіцкіх рухаў і супольнасцяў са сваёй сімволікай. Дзеці ў белых строях неслі падушачкі з рэлігійнай атрыбутыкай.

Чатыры святары неслі трон з усталяванай на ім манстранцыяй з Целам Хрыста, перад якім дзяўчынкі пасыпалі пялёсткі кветак са словамі малітвы.

У працэсіі ішлі шматлікія вернікі, многія — цэлымі сем’ямі, у тым ліку з маленькімі дзецьмі. Людзі маліліся, спявалі псалмы і рэлігійныя спевы, праслаўляючы імі Бога.

Калі працэсія выйшла на плошчу Перамогі, духавенства з Найсвяцейшым Сакрамэнтам прайшло на цэнтр, да манумента, дзе побач з Вечным агнём быў усталяваны другі алтар, а ўсе астатнія ўдзельнікі засталіся на ходніках.

Перайшоўшы па мосце цераз Свіслач, удзельнікі працэсіі скіраваліся па праспекце Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы, дзе быў усталяваны трэці алтар. Там, каля палаца Рэспублікі, у ганаровай варце перад Езусам у Эўхарыстыі стаялі юныя ўдзельнікі каталіцкага скаўцкага руху ў сваёй адметнай форме і са штандарам, на якім змешчаная выява скаўцкай лілеі — сімвала Маці Божай на фоне крыжа.

Апошні, чацвёрты алтар быў падрыхтаваны каля мінскага кафедральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі. Цэнтральны фасад галоўнай святыні архідыяцэзіі ўпрыгожвала копія абраза Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі, 25-годдзе з часу каранацыі якой адзначаецца сёлета.

На заканчэнне арцыбіскуп Юзаф Станеўскі выказаў падзяку ўсім удзельнікам працэсіі, перадусім прадстаўніку Папы Францішка ў нашай краіне нунцыю Антэ Ёзічу. 

Каментары19

  • Чаркашкварка
    11.06.2023
    А чы хоць хто з iх, маскоуская рпц цi польскi касцел, якiя у Беларусi iснуюць хоць слова адно сказау супраць вайны? Супраць расейскiх войск тут? Супраць ядзернай зброi? Чаму абодвы маучок?
  • Анна
    11.06.2023
    Форма у омона не меняется, все так же смешно выглядит.
  • Нунцыята
    11.06.2023
    А вы кажаце - прыцясняюць католікаў! Во, хараство, мілата Божая! Нават у Бабруйску! - https://www.facebook.com/Adnaulennie/posts/580940057558663
    Не трэба толькі самі ведаеце што!

Мінск зноў пайшоў пад ваду. Стыхія не спыняецца ФОТЫ2

Мінск зноў пайшоў пад ваду. Стыхія не спыняецца ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У найлепшых традыцыях Агаты Крысці. Загінулых у гатэлі ў Бангкоку в'етнамцаў атруцілі цыянідам

Круты прыбыў у пацярпелую ад урагану Гомельшчыну. Перш за ўсё ён паехаў на экскурсію ў музей партызан8

Гіганцкая бліскавіца ўдарыла ў шматпавярховы дом у Баранавічах ВІДЭА1

Сёння апошні дзень прыёму дакументаў у ВНУ на бюджэт. Будзе горача ў прамым і пераносных сэнсах

У Варшаве затрымалі былога палітвязня Ігара Банцара — гэта ён прыйшоў у Міністэрства сям'і са зброяй57

Таксістаў ужо пачалі штрафаваць за выкарыстанне машын у асабістых мэтах — па дзіўным артыкуле4

Байдэн назваў адзіную ўмову, пры якой адмовіцца ад прэзідэнцтва10

Аднаго з найлепшых беларускіх трэнераў па настольным тэнісе судзяць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Пайшоў з жыцця беларускі вынаходнік Аляксандр Длатоўскі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск зноў пайшоў пад ваду. Стыхія не спыняецца ФОТЫ2

Мінск зноў пайшоў пад ваду. Стыхія не спыняецца ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →