З'явілася інфармацыя пра затрыманні на аграсядзібе «Стулы», што ў Пружанскім раёне, пра гэта піша «Вясна».
Гаворка можа ісці пра як мінімум 5 затрыманых. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, людзі знаходзяцца ў пружанскім РАУС і чакаюць суда ў панядзелак па «экстрэмісцкім» артыкуле.
Наколькі вядома «Нашай Ніве», затрыманні гэтыя адбыліся некалькі дзён таму.
Праваабаронцы пішуць, што, паводле непацверджанай інфармацыі, затрыманні маглі прайсці падчас ці пасля батлеечнага спектакля, які ладзілі на аграсядзібе.
Каментары
kryvič bielamu rusu nie tavaryš. Niachaj rusafily kirujucca prykladam Simiaona Polackaha - zbirajuć manatki.